Кантонская аперацыя

Кантонская аперацыя ― ваенная аперацыя Японіі па захопе Кантона (Гуанчжоў) падчас вайны з Кітаем.

Кантонская аперацыя
Асноўны канфлікт: Япона-кітайская вайна (1937—1945)
Японскія дэсантнікі са сцягам ля падарванага дота.
Японскія дэсантнікі са сцягам ля падарванага дота.
Дата10—22 кастрычніка 1938
МесцаГуанчжоу і яго наваколле
Вынікперамога Японіі
Праціўнікі
Японская імперыя:
  • 21-ая армія
  • Імператарскі флот Японіі
Кітайская Рэспубліка:
Камандуючыя
Матоа Фурусё Чан Кайшы
Страты
1 930 забітых, параненых і хворых11 242 забітых, параненых і зніклых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэты аперацыі

Узяцце Кантона азначала нанясенне шкоды Вялікабрытаніі, якая валодала большасцю прадпрыемстваў горада. Да таго ж, Кантон быў блізка размешчаны да Шанхая ― важнаму фарпосту брытанцаў ва Усходняй Азіі. Усе гэтыя фактары білі па эканамічнаму становішчу Брытаніі і яе прэстыжу. Аперацыя была накіравана не столькі супраць Кітая, колькі супраць англічан.

Ход аперацыі

10 кастрычніка 1938 года з Такаа выйшла дэсантная група. Аперацыяй кіраваў японскі генерал Фурусё. Праз два дні, на досвітку, транспарты з войскамі ўвайшлі ў заліў Біяс і пад прыкрыццём авіяцыі і карабельнай артылерыі пачалі высадку дэсанту. Высадка стала для кітайскага камандавання поўнай нечаканасцю.

Уздоўж ўзбярэжжа былі дыслакаваны 8 дывізій, 2 брыгады і 4 асобных палка пяхоты, узмоцненыя 3 артылерыйскімі дывізіёнамі. Яны, аказаўшы нязначны супраціў, пачалі адыходзіць перад надыходзячымі двума калонамі 21-й японскай арміяй.

Паўночная калона пасля захопу Хучжоў, Пола і Шылуня 19 кастрычніка авалодала Дзюньчжэням, адкуль уздоўж чыгуначнай лініі рушыла на Кантон. Заходняя калона, пасля захопу Таймшуй і Тайну, дайшла да вусця ракі Чжуцзянь пад Тайпінам. 22 кастрычніка дэсант японцаў захапіў вусце Хумэнь.

Кантон быў узяты 22 кастрычніка. Войскі кітайскай 12-й арміі пакінулі напалову разбураны горад. Праціўніку дасталася, у якасці трафеяў, артылерыя, шматлікія склады зброі, харчавання і рыштунку.

Страты

Паводле афіцыйных дакументаў, японская армія страціла пад Кантонам 173 забітымі, 493 параненымі, 1264 хворымі. Таксама 1069 вайсковых коней загінулі, былі паранены або захварэлі[1]. Сярод тэхнікі ў японцаў лічыцца страта 5 самалётаў[2].

Кітайцы, паводле сваіх звестак, страцілі 2954 забітымі, 5645 параненымі і 2643 зніклымі без вестак. Афіцыйныя японскія ваенныя запісы сцвярджаюць, што яшчэ 1340 чалавек ўзяты ў палон[3].

Зноскі

Спасылкі