Каралеўства Партугалія

Партугальскае каралеўства — манархічны перыяд у гісторыі Партугаліі, які доўжыўся 771 год — з 26 ліпеня 1139 па 5 кастрычніка 1910 года, калі краіна афіцыйна мела статус каралеўства. Партугальскае царазабойства 1908 года прывяло да народных смут, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1910, пасля якой узнікла Першая Партугальская рэспубліка. Паралельна існаванню еўрапейскага каралеўства, партугальцы таксама стварылі вялізарную каланіяльную імперыю ў Азіі, Афрыцы і Амерыцы. За перыяд паміж 1139—1910 гадамі ў краіне змянілася пяць дынастый.

Цяпер Рэспубліка Партугалія
Каралеўства Партугалія
Reino de Portugal
ГербСцяг
ГербСцяг
Гімн: O Hino da Carta
Каралеўства Партугалія ў 1561 годзе
Каралеўства Партугалія ў 1561 годзе
 >
 >
1139 — 1910

СталіцаКаімбра, Лісабон¹[1]
Мова(ы)партугальская
Афіцыйная мовапартугальская мова
Рэлігіякаталіцызм
Грашовая адзінкаПартугальскі дзінхейра (1139-1433)
Партугальскі рэал (1433-1910)
Насельніцтва
  • каля 400 000 чал. (1139)
  • каля 1 000 000 чал. (XV стагоддзе)
  • каля 1 250 000 ± 300 000 чал. (XVI стагоддзе)
  • 2 900 000 чал. (1800)
  • каля 5 000 000 чал. (1900)
  • 5 016 000 чал. (1910)
  • 5 400 000 чал. (1910)
Форма кіраванняМанархія (першапачаткова абсалютная, пазней - канстытуцыйная)
Кароль
 • 1139–1185Афонсу I
 • 1908–1910Мануэл II
Гісторыя
 • 18081814Вайна на Пірынейскім паўвостраве
 • 1815 Бразільскі сюзерэнітэт
 • 12 кастрычнікa Незалежнасць Бразіліі
 • 26 ліпеня - 5 кастрычніка 1910рэвалюцыя

Гісторыя

Працэс ўсталявання манархіі ў Партугаліі заняў не адно стагоддзе, а ліквідавана яна была ўсяго за два гады (1908—1910). Падчас Рэканкісты на Іберыйскім паўвостраве партугала-галісійскія этнічныя супольнасці раманскага паходжання змаглі кансалідавацца і стварыць Першае графства Партугалія (8681071). Падчас складаных дзяржаваўтваральных працэсаў яго паступова паглынае Другое графства Партугалія (1093—1139). Дзякуючы паспяховаму наступу, тэрыторыя графства ўвесь час пашыраецца на поўдзень за кошт маўрытанскіх уладанняў. У выніку 26 ліпеня 1139 года Партугалія абвяшчае сябе каралеўствам, а першым каралём становіцца Афонсу I Вялікі. Сталіцай каралеўства доўгі час быў горад Порту, з 1255 года — Лісабон.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі