Карбюратар
Карбюратар — прылада ў сістэме сілкавання карбюратарных рухавікоў унутранага згарання, прызначаная для змешвання (карбюрацыі, фр. Carburation) бензіну і паветра, стварэння гаручай сумесі і рэгулявання яе расходу. У цяперашні час карбюратарныя сістэмы падачы паліва выцясняюцца інжэктарнымі.
Будова
Паплаўковы карбюратар складаецца з паплаўковай і змясіцельнай камер. Змясіцельная камера ўяўляе сабой трубу, якая ўверсе пераходзіць у паветраны фільтр, а ўнізе -- ва ўпускны трубаправод. Упускны трубаправод аддзяляецца ад карбюратара дросельнай заслонкай. Паветраны фільтр аддзяляецца ад карбюратара паветранай заслонкай. Унутры карбюратара ёсць механізмы:
- галоўная дазіравальная сістэма
- эканамайзер
- насос-паскарыцель
- сістэма халастога ходу
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.64
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карбюратар
- Карбюратары К-151 (руск.)
- Саветы па рамонце і рэгулёўцы карбюратараў (руск.)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)