Карціна

Карці́на — твор станковага жывапісу, які мае самастойнае мастацкае значэнне, вылучаецца завершанасцю, адзінствам формы і зместу. У адрозненне ад іншых відаў жывапісу карціна непасрэдна не звязана з пэўным інтэр'ерам, сістэмай дэкарыравання ці культавым прызначэннем. Складаецца з асновы (дрэва, палатно, кардон, метал і інш.), грунту  (руск.), фарбавага слоя. Некалькі карцін, аб’яднаных адной тэмай, у залежнасці ад іх колькасці складаюць дыптых, трыпціх, паліпціх. Часам тэрмін «карціна» ўжываюць як сінонім паняцця жанр[1].

Іван Хруцкі. Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі. 1838. НММ РБ

З’явілася ў Старажытнай Грэцыі ў 4 ст. да н.э. У еўрапейскім мастацтве вядома з 12 ст., на Беларусі — з 16 ст.[1]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі