Катастрофа Су-34 у Ейску

Катастрофа Су-34 у Ейску — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 кастрычніка 2022 года ў 18 гадзін 25 хвілін у горадзе Ейск, калі знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34[1] паваліўся на дзевяціпавярховы жылы дом.

Катастрофа Су-34 у Ейску
Агульныя звесткі
Дата17 кастрычніка 2022
Месца
Загінулыя
  • 14 чал.
Параненыя25
МадэльСу-34[d]

Па сцвярджэнні МА РФ, катастрофа адбылася падчас вучэбна-трэніровачнага палёту. Пасля ўзлёту самалёт прабыў у паветры менш за тры хвіліны[2]. Паводле папярэдняй версіі, пры ўзлёце загарэўся рухавік[3]. Пілоты паспелі катапультавацца. Агонь ад паліва ахапіў частку жылога дома, а яго жыхары былі эвакуіраваны ў пункты часовага размяшчэння[4]. На месцы катастрофы была чутна дэтанацыя боепрыпасаў самалёта, але кіраўнік МНС Расіі Аляксандр Куранкоў заявіў, што выбуху пасля падзення самалёта не было, а пажар узнік у выніку разліву гаручага[5].

Загінулі 15 чалавек, пацярпелі 19[6].

Следчы камітэт Расіі асноўнай версіяй катастрофы назваў тэхнічную няспраўнасць паветранага судна[7].

Па даных выдання The Bell, гэтая катастрофа — як мінімум, дзясятая небаявая страта расійскай авіяцыі з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну[8].

Зноскі