Катастрофа на авіяшоу ў Даласе

12 лістапада 2022 года два самалёты часоў Другой сусветнай вайны, B-17 Flying Fortress і Bell P-63 Kingcobra, сутыкнуліся ў паветры і разбіліся падчас авіяшоу Wings Over Dallas у Даласе, штат Тэхас[1].

Катастрофа на авіяшоу ў Даласе
Агульныя звесткі
Дата12 лістапада 2022
Час13:25
МесцаДалас, Тэхас, ЗША
Загінулыя6
Паветранае судна
МадэльB-17 Flying Fortress і Bell P-63 Kingcobra
АвіякампаніяМузей спадчыны амерыканскай авіяцыі
Бартавы нумарN7227C і N6763
Экіпаж5 і 1

Самалёты

B-17 быў ідэнтыфікаваны як Texas Raiders з рэгістрацыйным нумарам N7227C. Паступіў на ўзбраенне ў 1945 годзе. Гэта быў адзін з нямногіх ацалелых самалётаў B-17 Flying Fortress, якія засталіся прыдатнымі да палётаў[2][3]. Другі задзейнічаны самалёт быў ідэнтыфікаваны як P-63F-1-BE Kingcobra з рэгістрацыйным нумарам N6763. Паступіў на ўзбраенне ў 1946 годзе і эксплуатаваўся авіяцыйным музеем American Airpower Heritage[4].

Крушэнне

Паводле сведчанняў сведак і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках, P-63 выконваў высакахуткасны разварот на ўзлётна-пасадачную паласу, губляючы вышыню. Ён сутыкнуўся з B-17 у левай задняй частцы зверху, адарваўшы фюзеляж B-17 ад кропкі адразу за яго крыламі. Абодва самалёта разваліліся на часткі і праз некалькі секунд ўпалі на зямлю, а пасля загарэўліся[5]. Сутыкненне адбылося а 13:25 па мясцовым часе. Афіцыйныя асобы паведамілі, што экіпаж B-17 складаўся пяці чалавек, у кабіне P-63 быў адзін чалавек. Усе яны загінулі[6][7].

Рэакцыя

Некалькі афіцыйных асоб Тэхаса адрэагавалі на аварыю ў Твітэры[8][9].

Праз некалькі гадзін пасля аварыі Саюзная асацыяцыя пілотаў ЗША, якая прадстаўляе пілотаў American Airlines, пацвердзіла ў Твітэры, што двое яе былых членаў, Тэры Баркер і Лен Рут, уваходзілі ў склад экіпажа B-17 і загінулі ў выніку крушэння[10].

У сваю чаргу Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША і Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце пачалі расследаванне аварыі[11].

Зноскі