Катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя

Катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 6 лістапада 2022 года. Самалёт ATR 42-500, які выконваў рэйс 494 з 39 пасажырамі і 4 членамі экіпажа, пацярпеў крушэнне на возеры Вікторыя пры заходзе на пасадку ў аэрапорт горада Букоба ў Танзаніі[2][1].

Катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя
Пацярпелы самалёт за 10 гадоў і 11 месяцаў да катастрофы.
Пацярпелы самалёт за 10 гадоў і 11 месяцаў да катастрофы.
Агульныя звесткі
Дата6 лістапада 2022
Час08:53[1]
Месцавозера Вікторыя, Танзанія
Загінулыя19
Параненыя24
Паветранае судна
МадэльATR 42-500
АвіякампаніяPrecision Air
Пункт вылетуДар-эс-Салам
Прыпынкі ў дарозеМванза
Пункт прызначэнняБукоба
Рэйс494
Пасажыры39
Экіпаж4

Самалёт

Пацярпелым самалётам быў ATR 42 з серыйным нумарам 819 і рэгістрацыйным 5H-PCD[3]. Здзейсніў свой першы палёт 16 жніўня 2010 года і неўзабаве перададзены кампаніі Precision Air. Абсталяваны двума турбавінтавымі рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW100[1][4].

Экіпаж і пасажыры

Склад экіпажа рэйса 494 быў такім[5]:

  • Камандзір паветранага судна (КПС) — Бурухані Бубага (англ.: Buruhani Bubaga);
  • Другі пілот — Пітэр Адхіамба (англ.: Peter Odhiambo);
  • 2 бортправаднікі.

Адзін з пасажыраў і другі пілот былі кенійцамі, усе астатнія на борце — грамадзяне Танзаніі.

Катастрофа

Рэйс 494 вылецеў з Дар-эс-Салама ў Букобу з прыпынкам у Мванза. Самалёт упаў у возера Вікторыя пры спробе прызямліцца на аэрадроме. Машына амаль цалкам пагрузілася ў ваду, на паверхні быў бачны толькі яе хвост[2]. З 43 чалавек, якія знаходзіліся на борце, 19 загінулі[6].

Хутка да месца здарэння прыбылі ратавальнікі і рыбакі, спрабуючы выратаваць людзей з пастцы ўнутры самалёта. Супрацоўнікі экстранных службаў падтрымлівалі сувязь з пілотамі і імкнучыся падцягнуць самалёт бліжэй да берага з дапамогай вяровак[2][6][7].

Расследванне

Прэм’ер-міністр Танзаніі Касім Маджаліва распарадзіўся правесці расследаванне катастрофы. Да расследавання далучыліся Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Танзаніі, Французскае бюро па расследаванні і аналізу бяспекі грамадзянскай авіяцыі, тэхнічныя кансультанты з кампаніі-вытворцы самалёта ATR[8][9].

Зноскі