Квана Паркер

Квана Па́ркер (англ.: Quanah Parker; каля 1845 — 25 лютага 1911 гг.) — правадыр каманчаў, палітычны і рэлігійны дзеяч ЗША.

Квана Паркер
англ.: Quanah Parker
Фота каля 1890 г.
Фота каля 1890 г.
Род дзейнасціправадыр племені, spiritual leader, уладальнік ранча, купец
Дата нараджэннямерк. 1845[1][2] ці 1853[3]
Месца нараджэння
Дата смерці23 лютага 1911(1911-02-23)[4]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ВеравызнаннеПеётызм
БацькаПета Накона[d]
МаціСінтыя Эн Паркер[d]
ЖонкаВікея, Чоні, Мах-Чэта-Вукі, Аў-Ю-Вут-Такум, Кобі, Тоэ-Пэй, Танакры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і правадыра групы каманчаў наконі Пета Накона. Яго маці, Сінтыя Эн Паркер, была тэхаскай пасяленкай, якая ў малым узросце трапіла да каманчаў у палон і стала жонкай правадыра. Імя Kwana значыла «пах». Пасля смерці бацькі далучыўся да атрада квахады, удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць арміі ЗША і тэхаскіх рэйнджэраў.

2 чэрвеня 1875 г. Квана Паркер разам з паплечнікамі добраахвотна здаліся ў палон. Яны былі інтэрнаваны ў рэзервацыю для каманчаў, каёва і апачы. У далейшым Квана імкнуўся заручыцца падтрымкай уладаў ЗША. Пабудаваў сабе ў Аклахоме «зорны» дом у еўрапейскім стылі, паспяхова развіваў асабістую жывёлагадоўчую гаспадарку. Сярод яго сяброў называюць Т. Рузвельта. Квана ўдзельнічаў у яго інагурацыі ў 1905 г. Хаця каманчы ніколі не абіралі яго сваім правадыром, ён разглядаўся ў такім стане ўладамі ЗША, называўся правадыром у афіцыйных дакументах.

Квана Паркер садзейнічаў эканамічным пераўтварэнням у асяродзі каманчаў, накіраваных на самазабеспячэнне праз камерцыйную жывёлагадоўлю і здачу ў арэнду часткі зямель рэзервацыі. Падтрымаў адкрыццё школ для індзейцаў і вывучэнне імі англійскай мовы.

Квана Паркер лічыцца адным з заснавальнікаў Царквы карэнных амерыканцаў. Быў прыхільнікам народнай медыцыны і арганізоўваў традыцыйныя рытуалы нібы ў лекарскіх мэтах. Распаўсюджваў ідэі пеётызму сярод прадстаўнікоў іншых плямён.

У лютым 1911 г. захварэў падчас наведвання рэзервацыі шаенаў. Памёр у «зорным» доме ў прысутнасці 2 жонак. Першапачаткова пахаваны на хрысціянскіх могілках. У 1957 г. быў перапахаваны каля магільняў маці і сястры ў Форт-Сіл.

Пры жыцці меў адначасова ад 6 да 8 жонак і 25 дзяцей. Толькі 16 з іх перажылі свайго бацьку.

Зноскі

  • надмагілле
  • Quanah Parker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/search-all/results/1/CgZQYXJrZXISBlF1YW5haA--/
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі