Аклахома

штат ЗША

Аклахома (англ.: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША.Насельніцтва 3,451 млн чалавек (2000). Сталіца і найбуйны горад — Аклахома-Сіці. Назва Аклахома паходзіць з індзейскай мовы чакта, у якім яно азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў» (Sooner State).

Аклахома
англ.: State of Oklahoma
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння16 лістапада 1907
Насельніцтва
  • 3 959 353 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 181 195 км²
Аклахома на карце
Аклахома, карце
Часавы поясUTC-6 і America/Chicago[d]
Код ISO 3166-2US-OK
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Плошча Аклахомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Місуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — з Нью-Мексіка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.

Гісторыя

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Аклахомы жылі індзейскія плямёны — Уічыта, Куапа, Када і Асаге. У XVI стагоддзі тут з’явіліся іспанскія экспедыцыі. Затым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Іспанія і Францыя.

У 1830-х Аклахома, якая мела статут Індзейскай тэрыторыі, стала адным з месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасці з Законам аб перасяленні індзейцаў.

Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 г. шматлікія плямёны, у прыватнасці чэрокі, чакта і семінолы, склалі саюзніцкія пагадненні з канфедэратамі. Пасля вайны, у 1866 г., федэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўрада ЗША. У 1905 г. быў створаны праект асобнага індзейскага штата Секвоя, але ён не быў рэалізаваны.

Аклахома была абвешчана асобным штатам 16 чэрвеня 1906 г. Афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 г., стаўшы 46-м штатам.

Судовая сістэма

Судовая сістэма штата Аклахома складаецца з Вярхоўнага суда, Апеляцыйнага суда па крымінальных справах, Апеляцыйнага суда па грамадзянскіх справах і 77 акруговых судоў.  Адміністрацыйныя паслугі для судовай сістэмы прадастаўляюцца Адміністрацыйнай канцылярыяй судоў. У адрозненне ад большасці штатаў, у Аклахоме ёсць два суды апошняй інстанцыі. Вярхоўны суд вырашае ўсе пытанні грамадзянскага характару, а Апеляцыйны суд штата Аклахома вырашае ўсе крымінальныя справы.[3]

У 2018 годзе ў штаце было зарэгістравана 210 забойстваў. Гэта на 14,6% менш, чым у 2017 годзе.  Але гэта толькі 0,2% ад усіх зарэгістраваных злачынстваў.[4]

Эканоміка

Аснову эканомікі Аклахомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць.

Вядомыя асобы

Зноскі

  • https://oklahoma.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 17 чэрвеня 2020.
  • https://osbi.ok.gov
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)