Клод Коэн-Тануджы

Клод Коэн-Тануджы (фр.: Claude Cohen-Tannoudji; нар. 1 красавіка 1933 года, горад Канстанціна, Алжыр) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1997) сумесна са Стывенам Чу і Уільямам Філіпсам «за стварэнне метадаў астуджэння і ўлоўлівання атамаў лазерным прамянём».

Клод Коэн-Тануджы
Claude Cohen-Tannoudji
Дата нараджэння1 красавіка 1933(1933-04-01)[1][2][…] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціфізік, выкладчык універсітэта, даследчык
Навуковая сферафізіка
Месца працы
Навуковая ступеньпрафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнікАльфрэд Кастлер і П'ер Дор[d]
Вядомыя вучніСерж Арош
Член у
Узнагароды
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1997)
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Коэн-Тануджы паходзіць з яўрэйскай сям'і, якая жыла ў Алжыры з XVI стагоддзя (з 1870 года — падданыя Францыі). З 1953 па 1957 год вывучаў у Вышэйшай нармальнай школе спачатку матэматыку, затым фізіку, пасля таго, як наведаў лекцыі нобелеўскага лаўрэата Альфрэда Кастлера. У 1957 годзе ён атрымаў дыплом, пасля чаго праслужыў у войску 28 месяцаў . З 1960 года працаваў у дзяржаўным навуковым даследчым цэнтры Centre National de la Recherche Scientifique (CNRS). Пасля 1962 выкладаў на факультэце прыродазнаўчых навук ва ўніверсітэце Парыжа і пасля ва ўніверсітэце П'ера і Марыі Кюры. У 1973 годзе стаў прафесарам Калеж дэ Франс і членам праўлення Каледжа ядзернай і малекулярнай фізікі.

Дасягненні

Двухтомная манаграфія «Méchanique Quantique», якая выйшла ў 1977 годзе і напісаная Коэнам-Тануджы сумесна з Бернарам Дзью і Франкам Лалоэ, па сённяшні дзень з'яўляецца ўзорным падручнікам па квантавай механіцы.

Сумесна з амерыканцамі Стывенам Чу і Уільямам Філіпсам Коэн-Тануджы распрацаваў метад астуджэння атамаў пры распаўсюдзе пучка атамаў ўздоўж пераменнага магнітнага поля. Пры гэтым атамны пучок тармозіцца, і атамы ўлоўліваюцца ў пастку. Гэты метад прымяняецца пры канструяванні дакладных атамных гадзіннікаў, таксама яго ўжываюць пры дакладным пазіцыянаванні і ў касмічнай навігацыі.

У 1996 годзе быў узнагароджаны прэміяй Харві ў Хайфе (Ізраіль).

Зноскі

  • Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  • list of professors at Collège de France
  • NNDB — 2002.
  • https://www.ae-info.org/ae/User/Cohen-Tannoudji_Claude
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)