Конахт

Ко́нахт (ірл.: Connacht, англ.: Connaught) — правінцыя на захадзе Ірландыі, якая аб’ядноўвае графствы Голуэй, Літрым, Мая, Раскоман і Слайга. Найбуйнейшыя населеныя пункты — Голуэй на поўдні і Слайга на поўначы, прычым толькі Голуэй з’яўляецца сапраўдным горадам. Насельніцтва 542 547 чалавек (3-е месца сярод правінцый; даныя 2011 года).

Конахт
ірл.: Connacht, англ.: Connaught
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Ірландыя
СтатусПравінцыя
Уваходзіць у
УключаеГрафствы:
Голуэй
Літрым
Мая
Раскоман
Слайга
Найбуйнейшыя гарадыГолуэй і Слайга
Афіцыйныя мовыанглійская, ірландская
Насельніцтва (2011)
542 547[2] (3-е месца)
Шчыльнасць30,63 чал./км² (4-е месца)
Канфесійны складКаталікі (87 %), пратэстанты (%)
Плошча17 711 км²
(3-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 814 м
Конахт на карце
Часавы поясUTC+0
Код ISO 3166-2IE-C
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Конахт з’яўляецца кліматычна найбольш суровай, найменш урадлівай часткай Ірландыі. Сюды англічане ссылалі непакорлівых ірландцаў. Англійскі дыктатар Олівер Кромвель казаў пра бунтаўшчыкоў: «У пекла або ў Конахт». Найвышэйшым пунктам Конахта з’яўляецца гара Муілрэй (814 м), размешчаная ў графстве Мая. Найбуйнейшы востраў — Акіл — адначасова з’яўляецца найбуйнейшым у Ірландыі. Найбольшае возера — Лох-Корыб.

Конахт у літаратуры і фальклоры

Менавіта ў Конахце адбываецца дзеянне адной з самых страшных ірландскіх казак пра ірландскага народнага філосафа Цёмным Патрыку — «Уладар варон»: бесталковыя сыны караля Конахта зло паджартавалі з чорнага ведзьмака Кромахі, уладаром варон, і той пракляў іх, прадказаўшы першаму прынцу, што той стане злодзеем, другому — што яго лёс стаць забойцам, трэцяму — вечна жыць у нястачы, а каралю-бацьку — бачыць, як гінуць яго сыны, і мучацца ад немагчымасці іх выратаваць. Ніхто з прыдворных мудрацоў не знайшоў сродку, як дапамагчы каралеўскім нашчадкам пазбегнуць страшнага лёсу. І тады прыйшоў з Данегола Цёмны Патрык і прапанаваў сваю дапамогу. Па яго парадзе першага сына адправілі вучыцца ў школу законаў — стаўшы суддзёй, ён мог беспакарана абкрадаць людзей. Другі паехаў вучыцца медыцыне — стаўшы ўрачом, ён мог не адказваць за смерці хворых. Трэці сын быў накіраваны ў семінарыю — як святар, ён мог есці дармавы хлеб і не адчуваць сябе зняважаным. Так каралеўскае сямейства было выратавана ад праклёну, а ўвесь Конахт — ад паганай славы[3].

У старажытнаірландскім цыкле легенд «Выкраданне быка з Куальнгэ» Конахт вядзе пастаянную барацьбу з каралеўствам Ульстэр (тады яно называлася Улад). Кароль Айліль і каралева Медб, якія кіруюць у Конахце, ненавідзяць уладскага караля-самадура Канхабара, а уладскі герой Конал заяўляе: «Не мінула дня, каб я не забіў хоць аднаго з конахтаў, не праходзіла ночы, каб я не зрабіў набегу на зямлю іх, і ні разу не спаў я, не падклаўшы пад калена галавы конахта.».

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)