Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі

Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (перс.: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی — Sepâh-e pâsdârân-e enqelâb-e Eslâmi, Сэпахе пасдаране энгелабе эсламі, скар. КВІР, сустракаюцца абазначэння Рэвалюцыйная гвардыя[3][4] і Пасдаран[5]) — элітнае іранскае ваенна-палітычнае фарміраванне, створанае ў 1979 годзе з ваенізаваных атрадаў ісламскіх рэвалюцыйных камітэтаў, прыхільнікаў лідара іранскіх шыітаў вялікага аяталы Хамейні. Арганізацыя прымала актыўны ўдзел у ірана-іракскай вайне, а таксама ў стварэнні партыі «Хезбала». Афіцыйна з’яўляецца часткай узброеных сілаў Ірана.

КВІР
перс.: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی
Гады існаванняз 1979 года
КраінаСцяг Ірана Іран
Уваходзіць уУзброеныя сілы Ірана
Тыпваенізаваная арганізацыя, спецыяльная служба[d] і узброеныя сілы
Складаецца з
Колькасць~125 000[1]
Удзел уІрана-іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Ліване[2], Ірана-курдскі канфлікт, Канфлікт у Белуджыстане, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку
Вядомыя камандзірыВышэйшы кіраўнік Ірана[d]
Сайтsepahnews.com (перс.)

Задачы і функцыі

КВІР прызначаны для абароны ісламскай рэвалюцыі Ірана і яе заваёў[6](па рашэнні Вышэйшага савета абароны, Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) «аказвае садзейнічанне арміі ў справе абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы і ісламскага рэспубліканскага ладу»), распаўсюджвання панавання ісламу ў самой Ісламскай Рэспубліцы Іран (ІРІ) у рамках дзеючай Канстытуцыі, пастаяннага садзейнічання ажыццяўленню мусульманскіх ідэй у свеце, вядзенне барацьбы з «падрыўнымі элементамі ўнутры ІРІ, якія выступаюць супраць ісламскай рэвалюцыі», правядзення выратавальных аперацыях у выпадку стыхійны бедстваў, аказанне дапамогі сілам аховы грамадскага парадку, у тым ліку ў справе забеспячэння бяспекі дзяржаўных устаноў, рэлігійных і палітычных дзеячаў, аказання дапамогі органам разведкі і контрразведкі, узмацнення ўзброеных сіл ІРІ пры ўзаемадзеянні з вайсковымі падраздзяленнямі, стварэння і ваеннай падрыхтоўкі народнага апалчэння — Басідж.

Склад

Складаюцца з сухапутных, ваенна-марскіх, паветраных сіл і народнага апалчэння. У 1988 годзе агульная колькасць складала больш за 350 тысяч чалавек[7].

Узбраенне

У КВІР каля 470 танкаў (Т-55, Тып-69, Т-62, Т-72, Чыфтэн), 366 гармат палявой артылерыі, 40 РСЗА, 140 адзінак зенітнай артылерыі, 620 БМП і БТР, 300 баявых і 100 ваенна-транспартных самалётаў (F-4, F-5, F-14, Боінг-707, Боінг-737, Боінг-747, Су-24, МіГ-29), 3 падводныя лодкі, 3 звышмалыя падводныя лодкі, 3 фрэгата з кіраванай ракетнай зброяй (КРЗ), 2 карветы, 20 ракетных катэраў, больш за 20 тарпедных катэраў, 13 дэсантных караблёў, 6 катэраў на паветраных падушках, 3 мінна-тральных караблі, 28 дапаможных судоў[8][9].

Святы

Штогод 9 кастрычніка (17 мехра па іранскаму календары) ў Іране адзначаецца Дзень Корпуса Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі.

Крыніцы

Літаратура

  • Пасдар // Ислам: Словарь атеиста / Авксентьев А. В., Акимушкин О. Ф., Акиниязов Г. Б. и др.; под общ. ред. Пиотровского М. Б., Прозорова С. М.. — М.: Политиздат, 1988. — С. 183. — 254 с. — 200 000 экз. — ISBN 5-250-00125-4.

Спасылкі