Крысціян Поўльсен

Крысціян Б'ёрнсхёй Поўльсен (дацк.: Christian Bjørnshøj Poulsen; нар. 28 лютага 1980, Аснес, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі.

Футбол
Крысціян Поўльсен
Агульная інфармацыя
Поўнае імяКрысціян Багер Поўльсен
Нарадзіўся28 лютага 1980(1980-02-28)[1][2][…] (44 гады)
ГрамадзянстваСцяг Даніі Данія
Рост182 см
Вага76 кг
Пазіцыяапорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1985—1995Сцяг Даніі Аснес
1995—1996Сцяг Даніі Хольбек
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2000Сцяг Даніі Хольбек82 (13)
2000—2002Сцяг Даніі Капенгаген56 (11)
2002—2006Сцяг Германіі Шальке 04111 (3)
2006—2008Сцяг Іспаніі Севілья62 (4)
2008—2010Сцяг Італіі Ювентус49 (1)
2010—2011Сцяг Англіі Ліверпул12 (0)
2011—2012Сцяг Францыі Эвіян24 (0)
2012—2014Сцяг Нідэрландаў Аякс54 (1)
2014—2015Сцяг Даніі Капенгаген16 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2012Сцяг Даніі Данія92 (6)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

Раннія гады

Сваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснес, з якога транзітам праз футбольны клуб «Хольбек» патрапіў у склад «Капенгагена». Амаль адразу Крысціян узяў на сябе лідарскую ролю ў клубе, пасля таго як сваю кар’еру ў клубе скончыў нарвежскі паўабаронца Столе Сольбакен.

«Шальке 04»

Пасля чэмпіянату свету 2002 Поўльсен перашоў у склад нямецкага клуба «Шальке 04». Сума трансферу склала 7 млн еўра, што было рэкордам продажу для дацкага клуба. Крысціян без цяжкасцей прыжыўся ў клубе, што не ў малай ступені было звязана з тым, што яго напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клуб.

«Севілья»

У 2006 годзе Крысціян пераехаў у Іспанію, каб гуляць за клуб з поўдня гэтай краіны «Севілью». Дэбютаваў за клуб у матчы за Суперкубак Еўропы, дзе севільскія футбалісты былі мацней за ігракоў «Барселоны».

«Ювентус»

Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 года быў набыты «Ювентусам» за 9,75 млн еўра. У адсутнасць траўмаванага Крысціяна Дзанеці, Поўльсен стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клуба.

«Ліверпул»

12 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Крысціяна ў «Ліверпул». Сума трансферу склала 4,5 мільёны еўра.

«Эвіян»

31 жніўня 2011 года дэбютант французскай Лігі 1 клуб «Эвіян» абвясціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантракт[3].

«Аякс»

22 жніўня 2012 года амстэрдамскі «Аякс» абвясціў аб дамоўленасці па пераходзе Поўльсена ў склад чырвона-белых. На наступны дзень Крысціян падпісаў з клубам двухгадовы кантракт, які разлічаны на два сезоны.

«Капенгаген»

У сезоне 2014/15 зноў выступаў за «Капенгаген», з якім выйграў Кубак Даніі. З лета 2015 года знаходзіўся без клуба. У снежні 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].

Міжнародная кар’ера

За зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 года Крысціян абвясціў аб рашэнні спыніць выступы за зборную[5].

Дасягненні

Клубныя

«Капенгаген»

  • Чэмпіён Даніі: 2001
  • Уладальнік Кубка Даніі: 2015

«Шальке 04»

  • Уладальнік Кубка нямецкай Лігі: 2005

«Севілья»

«Аякс»

Асабістыя

  • Футбаліст года ў Даніі (2): 2005, 2006

Зноскі

  • Кристиан Поульсен перейдет в «Эвиан». eurosport.ru
  • Экс-хавбек «Ливерпуля» и «Ювентуса» Поульсен завершил карьеру. by.tribuna.com
  • Christian Poulsen stopper på landsholdet Архівавана 5 верасня 2012.. dbu.dk
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)