Кіяніт

мінерал

Кіяні́т[1], дыстэн[1] — мінерал класа сілікатаў, астраўны сілікат алюмінію Al2O(SiO4). Мае 2 паліморфныя мадыфікацыі: андалузіт і сіліманіт[2].

Кіяніт
ФормулаAl2O(SiO4)
ПрымесьFe, Ca, Cr, Mg, Ti
Сінгоніятрыклінная
Крышталічная рашоткаa=7,112, b=7,844, c=5,574, Z=4
Крышталічная рашоткаa=7,112, b=7,844, c=5,574, Z=4
Колерблакітны, сіні, зялёны, жоўты, чорны, шэры, бясколерны
Колер рысыбелы
Бляскшкляны
Празрыстасцьпразрысты, прасвечвае
Цвёрдасць4,5—5 (уздоўж); 6,5—7 (упоперак)
Спайнасцьдасканалая па {100}, сярэдняя па {010}
ЗломНяроўны
Шчыльнасць3,56—3,67 г/см³
Паказчык пераламленняa=1,712—1,718, b=1,72—1,725, g=1,727—1,734

Склад

Утрымлівае 62,92 % Al2O3[3]. Дамешкі жалеза, хрому, кальцыю, тытану. Таксама прысутнічаюць галій, кобальт, калій і іншыя хімічныя элементы[2].

Уласцівасці

Крышталізуецца ў трыкліннай сінгоніі. Утварае выцягнутыя, слупкаватыя крышталі. Колер ад белага да блакітнага і блакітна-сіняга, зрэдку жоўты, шэры, зялёны, чорны і бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць па шкале Моаса ў папярочным напрамку 6,5—7, уздоўж крышталя — 4,5—5. Шчыльнасць 3,56—3,67[2] г/см³.

Паходжанне і радовішчы

Кіяніт мае метамарфічнае паходжанне, зрэдку — магматычнае, вельмі рэдка — гідратэрмальнае[2]. Радовішчы маюцца ў Расіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Індыі, ЗША, Швейцарыі.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотатрывалых матэрыялаў, керамікі, хімічнага посуду. Руда на алюміній. Зрэдку выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе ў якасці таннага вырабнога каменя[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі