Ларэнса Санс
Ларэнца Санс Мансеба (ісп.: Lorenzo Sanz Mancebo; 9 жніўня 1943, Мадрыд — 21 сакавіка 2020, там жа) — іспанскі бізнесмен, прэзідэнт футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» у 1995—2000 гадах.
Ларэнса Санс | |
---|---|
ісп.: Lorenzo Sanz | |
Імя пры нараджэнні: | ісп.: Lorenzo Sanz Mancebo |
Дата нараджэння: | 9 жніўня 1943[1] |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 21 сакавіка 2020[2][3][…] (76 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Раннія гады
Нарадзіўся ў сціплай сям’і ў Мадрыдзе, быў старэйшым з дзесяці дзяцей. У маладосці быў брамнікам некалькіх мадрыдскіх аматарскіх футбольных каманд, у прыватнасці «Пуэрта Баніта», зрэшты футбольная кар’ера не склалася, а таму Ларэнса вырашыў падацца ў бізнэс. Сваю дзелавую кар’еру ён пачаў з фабрыкі шпалер.[5]
«Рэал Мадрыд»
Патрапіць у структуру «сметанковых» Сансу ўдалося ў 1985 годзе. Тады на пасаду прэзідэнта клуба заступіў Рамон Мендоса, а Ларэнса апынуўся ў ліку членаў савета мадрыдскага клуба, а затым стаў віцэ-прэзідэнтам. Ужо праз дзесяць гадоў, 26 лістапада 1995 года, пасада перайшла да Сансу. Характэрна, што выбары ў лютым 1995 года выйграў усё той жа Мендоса, але неўзабаве ён сышоў у адстаўку.
У сваім першым поўным сезоне кіравання клубам, 1996/1997 , «Рэал» заваяваў чэмпіёнскі тытул[6] пад кіраўніцтвам знакамітага італьянскага трэнера Фабіа Капела , а таксама зрабіў шэсць зорных трансфераў: «Рэал» набыў Міятавіча , Давара Шукера, Кларэнса Зеедарфа , Раберту Карлуса, Крысціяна Панучы і Бода Ільгнера, якія разам з Фернанда Ера , Рэдонда і Раулем стварылі магутную каманду, якая двойчы за тры гады выйграла Лігу чэмпіёнаў, спачатку ў 1998 годзе, праз 32 гады пасля папярэдняга трыумфу 1966 года, а затым і ў 2000 годзе[7] . Акрамя таго, мадрыдцы выйгралі Суперкубак Іспаніі ў 1997 годзе і Міжкантынентальны кубак у 1998.
Менш чым праз два месяцы пасля свайго другога Кубка Еўропы, 16 ліпеня 2000 года адбыліся датэрміновыя выбары прэзідэнта «Рэала», на якіх перамогу атрымаў Фларэнтына Перэс , абыйдучы свайго суперніка, Сансу, толькі на 3167 галасоў (16 469 супраць 13 302).[8] У ліпені 2004 года Санс зноў удзельнічаў у выбарах у прэзідэнты «Рэала», але на гэты раз атрымаў толькі 5,08 % галасоў супраць 91 % у Фларэнтына Перэс .
Наступныя гады
У ліпені 2006 года Санс набыў футбольны клуб «Малага». Будучы яго ўладальнікам, ён даручыў свайму сыну Фернанда прэзідэнцтва ў клубе. Ён прадаў клуб у 2010 годзе катарскаму інвестару за суму ў 5 мільёнаў еўра[9] .
У маі 2008 года было паведамлена, што Ларэнса хоча купіць італьянскі клуб «Бары»[10], і ўладальнікі далі яму 10 дзён, каб закрыць здзелку, якая, па чутках, павінна каштаваць каля 15 мільёнаў еўра[11]. Зрэшты купля так і не адбылася.
Смерць
17 сакавіка 2020 Санс быў дастаўлены ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі ўніверсітэцкай бальніцы Фундасьён Хіменэс Дыяс пасля пацверджання ў яго COVID-19[12]. Ларэнца Санс восем дзён прабыў у хатняй ізаляцыі, адмаўляючыся ехаць у бальніцу, але ўсё-ткі трапіў у медыцынскую ўстанову ў цяжкім стане з двухбаковай пнеўманіяй[13]. Выратаваць яго ўрачы ўжо не змаглі. Яго стан рэзка пагоршыўся з-за прыступаў ліхаманкі, якія дадаліся да нырачнай недастатковасці і гіпертаніі, з-за чаго Ларэнца Санс памёр ва ўзросце 76 гадоў, 21 сакавіка 2020 у 21:50[14][15].
Асабістае жыццё
Быў жанаты на Марыі Лус Дуран Муньяс, быў бацькам пяці дзяцей. Старэйшы сын Ларэнца быў баскетбалістам і два сезоны гуляў у першай камандзе «Рэала», а затым два сезона быў тэхнічным дырэктарам каманды. Наступныя два сыны — Пака (які сыграў восем матчаў у Прымеры за «Аўеда» і «Мальёрку») і Фернанда (які выступаў за першую каманду «Рэала» на працягу чатырох сезонаў і сем за «Малагу»), былі футбалістамі, а пазней прэзідэнтамі футбольных клубаў «Гранада» і «Малага» адпаведна. Таксама Ларэнса меў двух дачок, Марыю (нар. 1975), якая выйшла замуж за былога футбаліста «Рэала» Мічэла Сальгада , і Дзіяну (нар. 1977).[16][17][18]
Ларэнца Санс быў сталым наведнікам судоў, асабліва ў працэсах, звязаных з нерухомасцю. Яго абвінавачвалі ў махінацыях з нерухомасцю, зямлёй[19], банкаўскімі рахункамі, а пазней і кантрабандай культурных каштоўнасцяў. У 2018 годзе яму пагражаў трохгадовы тэрмін і штраф у памеры 1,2 мільёна еўра за ўтойванне ад казначэйства амаль шасці мільёнаў еўра[20] .
Дасягненні ў якасці прэзідэнта «Рэала»
Футбол
- Чэмпіён Іспаніі (1) : 1996/97.
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1) 1997
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2) : 1997/98, 1999/00
- Уладальнік Міжкантынентальнага кубка (1) : 1998
Баскетбол
- Чэмпіён Іспаніі (1) : 1999/00
- Уладальнік Еўрапейскага кубка (1) : 1996/97