Лашанскі сельсавет (Уздзенскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Лаша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Лоша.

Лашанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уУздзенскі раён
Уключае29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЛоша
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання28 мая 2013
Насельніцтва (2009)1 427
Плошча
  • 106 км²
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код1718
Код аўтам. нумароў5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабада-Пырашаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. У снежні 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крывялі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Слабадскога сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1427 чалавек[3], з іх 94,3 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,0 % — азербайджанцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 29 населеных пунктаў: аграгарадкі Лоша і Слабада, вёскі Антанова, Баравыя, Бярэвіца, Верхнёман, Госьбішчы, Гурбаны, Гушчына, Даўгінава, Загоршчына, Заранкова, Іванаў Бор, Казённыя Боркі, Калінінск, Касцюкі, Краснае, Крастынтэрн, Крывялі, Навасёлкі, Паўлаўшчына, Петухоўка, Пырашава, Румок, Сенажаткі, Смалінец, Хароміцкія, Ясень і пасёлак Вясёлае.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.