Леанід Леанідавіч Лагун

беларускі футбаліст і трэнер

Леанід Леанідавіч Лагун (нар. 22 чэрвеня 1978, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Футбол
Леанід Лагун
Поўнае імяЛеанід Леанідавіч Лагун
Нарадзіўся22 чэрвеня 1978(1978-06-22)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост185 см
Вага77 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Маладзёжныя клубы
Беларусь Тарпеда (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995Беларусь Змена (Мінск)22 (3)
1996Беларусь Зорка (Мінск)26 (17)
1997—2001Беларусь БАТЭ (Барысаў)72 (19)
1997—1999  Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск)51 (16)
2001—2002Расія Тарпеда (Масква)4 (0)
2003Расія Том (Томск)33 (4)
2004Расія СКА-Энергія (Хабараўск)31 (1)
2005Беларусь Шахцёр (Салігорск)1 (0)
2006Расія Дынама (Бранск)11 (0)
2007Беларусь Віцебск1 (0)
2009Беларусь Рудзенск20 (2)
Трэнерская кар’ера
2011—2012Беларусь Рудзенск
2017Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы)
2018Беларусь Тарпеда (Мінск)
2019—2020Беларусь Слонім-2017
2022Беларусь Макслайн (Рагачоў)
2023Беларусь Нафтан (Наваполацк)дубль

Клубная кар’ера

Ранняя кар’ера

Выхаванец мінскага «Тарпеда», прафесійную кар’еру пачаў у «Змене». У 1996 годзе перайшоў у іншы сталічны клуб — «Зорку».

БАТЭ

У 1997 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Дэбютаваў за клуб 31 мая ў матчы Першай лігі супраць віцебскага «Лакаматыва»[2]. Сезон 2000 стаў самым паспяховым для Лагуна — 11 забітых галоў у 28 матчах.

Расія

У 2001 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». У першым сезоне Лагун прыняў удзел у 3 матчах, у другім — 1 (абодва разы клуб займаў 4-е месца ў чэмпіянаце). У 2003 годзе Леанід гуляў за «Том» і дапамог камандзе ўзяць бронзавыя ўзнагароды Першага дывізіёна. Наступны сезон правёў у клубе «СКА-Энергія».

Завяршэнне кар’еры

Адзін матч у 2005 годзе правёў за салігорскі «Шахцёр». У наступным годзе 11 матчаў абараняў колеры бранскага «Дынама». Кар’еру завяршыў, згуляўшы адзіны матч за «Віцебск» у 2007 годзе. У 2009 годзе ў якасці аматара гуляў у Другой лізе за «Рудзенск».

Трэнерская кар’ера

У 2011—2012 гадах узначальваў клуб «Рудзенск», які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі. У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам клуба «Нёман-Агра» са Стоўбцаў[3], пакінуў пасаду ў ліпені таго ж года[4].

У чэрвені 2018 года ўзначаліў мінскае «Тарпеда»[5], аднак ужо ў жніўні таго ж года кантракт трэнера з тарпедаўцамі быў разарваны[6].

У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам «Слоніма-2017»[7]. Заставаўся на пасадзе да канца 2020 года.

У маі 2022 года ўзначаліў рагачоўскі «Макслайн»[8], аднак ужо ў ліпені таго ж года падаў у адстаўку[9].

Са студзеня 2023 года стаў працаваць у дублі наваполацкага «Нафтана»[10]. Пакінуў клуб восенню 2023 года[11].

Дасягненні

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі