Ленінскі сельсавет (Жабінкаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ле́нінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ленінскі.

Ленінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уЖабінкаўскі раён
Уключае11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЛенінскі
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009)2 553
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рагозненскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рагозна. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 6 студзеня 1960 года ў склад Стрыганецкага сельсавета Брэсцкага раёна перададзена вёска Пятровічы[1]. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стрыганецкага сельсавета, з Азяцкага сельсавета перададзены вёскі Багданы, Мышчыцы, Рыкавічы, Хадасы і Чыжэўшчына[2]. 4 студзеня 1965 года з часткі сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец і Федзькавічы) утвораны Пятровіцкі сельсавет[3]. 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. У 1968 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які ў 1970 годзе атрымаў назву Ленінскі[4]. У 1970 годзе скасавана вёска Ацячызна (злілася з пасёлкам Ленінскі)[5]. 21 студзеня 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Ленінскі, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, скасавана вёска Рыкавічы (злілася з вёскай Чыжэўшчына)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2553 чалавекі[8], з іх 89,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 4,2 % — украінцы[9].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.