Людовік Орбан

Людо́вік О́рбан (рум.: Ludovic Orban; нар. 25 мая 1963 года[1], Брашоў, Румынская народная рэспубліка) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч і інжынер[2], старшыня Нацыянал-ліберальнай партыі з чэрвеня 2017 года[3]. Прэм’ер-міністр Румыніі з 4 лістапада 2019 года[4] па 7 снежня 2020 года[5], міністр транспарту ў 2007—2008 гг.[6], член Палаты дэпутатаў у 2008—2016 гг.[1]

Людовік Орбан
рум.: Ludovic Orban
партыйны лідар[d] (Нацыянал-ліберальная партыя)
17 чэрвеня 2017 — 25 верасня 2021
ПапярэднікAlina Gorghiu[d]
ПераемнікФларын Кыцу
міністр транспарту і інфраструктуры Румыніі[d]
5 красавіка 2007 — 22 снежня 2008
ПапярэднікRadu Berceanu[d]
ПераемнікRadu Berceanu[d]
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
12 снежня 2008 — 10 снежня 2012
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
2012 — 2016
68-ы прэм’ер-міністр Румыніі
4 лістапада 2019 — 7 снежня 2020
ПапярэднікВіярыка Дэнчылэ
ПераемнікНікалае Чукэ
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
з 21 снежня 2020
старшыня Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
21 снежня 2020 — 18 кастрычніка 2021
ПапярэднікМарчэл Чалаку
ПераемнікМарчэл Чалаку
старшыня (Force of the Right[d])
з 14 снежня 2021
Нараджэнне25 мая 1963(1963-05-25) (60 гадоў)
ВеравызнаннеУнітарыянская царква[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, інжынер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 25 мая 1963 года[1] ў горадзе Брашоў[6].

Орбан скончыў у 1988 годзе факультэт тэхналогіі машынабудавання Брашоўскага ўніверсітэта[en], у 1993 годзе — аспірантуру на факультэце палітычных навук Нацыянальнай школы палітычных навук і дзяржаўнага кіравання[en] ў Бухарэсце[1].

У 2002—2010 гг. — старшыня аддзялення Нацыянальнай ліберальнай партыі ў Бухарэсце, член цэнтральнай рады партыі, у 2009—2010 гг. — першы намеснік старшыні партыі[1]. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 2016 года, на якіх Нацыянал-ліберальная партыя паступілася Сацыял-дэмакратычнай партыі, старшыня партыі Аліна Горгіў[en] сышла ў адстаўку і часова выконваючай абавязкі старшыні стала яе намесніца Ралука Туркан. 17 чэрвеня 2017 года Орбан абраны старшынёй партыі, пасля таго, як быў апраўданы першай судовай інстанцыяй па справе пра карупцыю[3].

Член Палаты дэпутатаў з 2008 па 2016 год[3], у 2009—2011 гг. — намеснік старшыні Палаты дэпутатаў[1].

У 1992—1996 гг. — член мясцовай рады адміністратыўнага сектара 3 Бухареста, у 1996 годзе — член мясцовай рады адміністратыўнага сектара 1 Бухареста. З ліпеня 2004 года па красавік 2007 года — намеснік мэра Бухарэста[1].

У 1999—2000 гг. — статс-сакратар, кіраўнік Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі ўрада. З сакавіка 2000 года па май 2001 года — статс-сакратар, прэзідэнт Нацыянальнага агенцтва дзяржаўных служачых (ANFP). З красавіка 2007 года па снежань 2008 года займаў пасаду міністра транспарту ва ўрадзе Кэліна Папеску-Тэрычану[1][6].

10 кастрычніка 2019 года парламент вынес вотум недаверу ўраду Віярыкі Дэнчылэ і прэзідэнт Клаус Яханіс назначыў кандыдатам у прэм’еры Орбана. 4 лістапада 2019 года склад урада Орбана быў зацверджаны парламентам[4]. 5 лютага 2020 года парламент вынес вотум недаверу ўраду Орбана і ён быў адпраўлены ў адстаўку. На наступны дзень прэзідэнт Клаус Яханіс даручыў сфарміраваць урад зноў Орбану[7], аднак пасяджэнне парламента, на якім павінен быў быць зацверджаны гэты кабінет, не адбылося з-за адсутнасці кворуму. 13 сакавіка прэзідэнт Клаус Яханіс даручыў сфарміраваць урад Орбану ў трэці раз. Урад Орбана быў пагоджаны парламентам на наступны дзень[8]. На наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў 6 снежня 2020 года, на якіх Нацыянал-ліберальная партыя паступілася Сацыял-дэмакратычнай партыі, Орбан абвясціў аб адстаўцы[5].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына[1].

З’яўляецца братам былога еўрапейскага камісара Леанарда Орбана.

Зноскі

Спасылкі