Люсеберт

Люсеберт (нідэрл.: Lucebert, сапраўднае імя Люберцюс Якабюс Свансвейк, нідэрл.: Lubertus Jacobus Swaanswijk; 15 верасня 1924 — 10 мая 1994) — нідэрландскі паэт і мастак.

Люсеберт
Фатаграфія
Дата нараджэння15 верасня 1924(1924-09-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці10 мая 1994(1994-05-10)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
ДзеціБрэхт[d]
Род дзейнасціпаэт, мастак, літограф, пісьменнік, рысавальнік, фатограф, кераміст
Мастацкі кірунакCoBrA
УплыўЁхан ван Хел[d][6]
Узнагароды
Сайтlucebertstichting.nl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Люберцюс Якабюс Свансвейк нарадзіўся ў Амстэрдаме ў 1924 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён пачаў працаваць у малярным прадпрыемстве свайго бацькі, дзе ўпершыню выявіўся яго мастацкі талент. Журналіст, які ўбачыў зробленыя ім эскізы афармлення рэстарана, дапамог маладому Люберцюсу атрымаць стыпендыю і паступіць у Інстытут мастацкай адукацыі ў 1938 годзе. Але ўжо на наступны год ён кінуў вучобу і стаў валацугам.

У 1947 годзе ён прыняў прапанову маці-настаяцелькі францысканскага манастыра ў Хемскерку распісаць манастырскія сцены ў абмен на ежу і прытулак. Аднак, мастацкія вартасці фрэскі Люберцюса не былі ацэнены кіраўніцтвам манастыра і пасля змены абацісы сцяна была пабелена паверх выявы ў 1951 годзе. (Фрэска была часткова адноўлена ў 1989 годзе).

Паэтычны дэбют Люберцюса, пад псеўданімам Люсеберт, адбыўся ў 1949 годзе, калі ў часопісе «Рэфлекс» быў апублікаваны яго верш «Любоўны ліст нашай закатаванай нявесце Інданезіі» (нідэрл.: «Minnebrief aan onze gemartelde bruid Indonesia»).

Псеўданім складзены з лац.: Luce («святло») і германскага Bert («светлы, ясны, празрысты»).

У пачатку 1950-х гадоў яго вершы рэгулярна з’яўляюцца ў часопісе «Шлюб». Ужо трэці нумар часопіса выйшаў з Люсебертам у ліку рэдактараў. Хутка паэт становіцца адным з актыўных удзельнікаў і ідэолагаў літаратурнага руху пяцідзясятнікаў. Часта яго называюць «імператарам пяцідзесятнікаў» (нідэрл.: Keizer der Vijftigers).

Люсеберт імкнуўся да абнаўлення нідэрландскай паэзіі. Тэмамі многіх з яго вершаў з’яўляецца сама паэзія, асоба паэта і канфлікт паміж пакаленнямі літаратараў.

Зноскі

  • а б online image library Nederlands Fotomuseum Праверана 20 лютага 2020.
  • Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  • RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  • Hell, Johan van|Stam, Mart // online image library Nederlands Fotomuseum Праверана 20 лютага 2020.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)