Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Лі́дскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVXVIII стст. Сталіца — Ліда.

Лідскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння1566
Дата скасавання1795
Насельніцтвагл. Насельніцтва
Плошча5500[1]
Лідскі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Лідскі павет уваходзіла тэрыторыя Лідскага гродавава, Бярштанскага, Васілішкаўскага, Дубіцкага (яно ж Каняўскае, Радунскае) Навадворскага і Стокліскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Станам на 1790 год у складзе павета было 16 гарадоў і мястэчак.

Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».[1]

Вайны сярэдзіны XVII ст. спустошылі павет, колькасць дымоў скарацілася на 19 %[2].

Пасля далучэння да Расійскай імперыі з тэрыторыі павета ўтвораны Лідскі павет у складзе Слонімскай губерні.

Зноскі

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Валеры Сліўкін. Прывілей Караля Польскага і вялікага князя Літоўскага Жыгімонта ІІІ аб наданні гораду Лідзе Магдэбурскага права // «Лідскі Летапісец» № 8
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 217 i 338