Лісын
Лісын (в’етн.: Lý Sơn) — востраў у Паўднёва-Кітайскім моры, частка аднайменнага раёна В'етнама. Плошча разам з суседнімі дробнымі астравамі - 9,97 км². Насельніцтва (2005 г.) — 20 033 чал.
Лісын | |
---|---|
в’етн. Lý Sơn | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 9,97 км² |
Насельніцтва | 20 033 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 2 009,33 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°22′55,30″ пн. ш. 109°06′50,30″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўднёва-Кітайскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія і прырода
Востраў Лісын месціцца ў 24 км на ўсход ад узбярэжжа цэнтральнага В’етнама, у 715 км на паўднёвы ўсход ад Ханоя. Даўжыня з захаду на ўсход — 5,36 км. Найбольшая шырыня — 2,5 км. З'яўляецца часткай надводнага вулкана, што сфарміраваўся 25 - 30 млн гадоў таму. На востраве налічваецца 5 кратэраў. Возера ва ўсходняй кальдэры з'яўляюцца крыніцай пітной вады. Паўднёвая частка раўнінная. Лісын славіцца незвычайнымі прыгожымі пейзажамі і ўрадлівымі базальтавымі глебамі.
Лясы і горныя пустэчы займаюць 391 га. Наземная фаўна бедная. Багацейшы жывёльны свет навакольных каралавых рыфаў.
Інфраструктура
Востраў Лісын з'яўляецца асноўнай часткай аднайменнага раёна, куды таксама ўваходзяць дробныя астравы. Тубыльцы аб'яднаны трыма абшчынамі Ань-Вінь, Ан-Хай і Ан-Бінь. На востраве працуе некалькі школ і шпіталь. Дзейнічае сталая паромная пераправа.
Галоўная галіна мясцовай эканомікі — рыбалоўства. Важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. Астравіцяне вырошчваюць на продаж часнык і цыбулю. Развіваецца турызм.
Спасылкі
- HUYỆN LÝ SƠN Архівавана 30 снежня 2018.
- Everything You Need to Know About Ly Son