Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа

Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савета Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 года.

Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданняў, аповесць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне[1].

У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 года — у складзе Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].

У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, развіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму[4].

Лаўрэаты

Год прысуджэнняЛаўрэатЗа твор
1957Іван Шамякінраман «Крыніцы»
1959Пятрусь Броўка«Калі зліваюцца рэкі»
1962Іван Мележраман «Людзі на балоце»
1963Янка Брыль«Працяг размовы»[5]
1964Васіль Быкаў«Трэцяя ракета»
1965Максім Лужанін«Колас расказвае пра сябе»
1966Нічыпар Пашкевічзборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця»
1968Іван Шамякінкніга аповесцей «Трывожнае шчасце» і раман «Сэрца на далоні»
1968Міхась Лынькоўраман «Векапомныя дні»
1972Іван Навуменкакнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
1972Васіль Вітка(за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) кнігі «Чытанка-маляванка», «Беларуская калыханка», «Казкі»
1972Янка Маўр(за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) пасмяротна; аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ...», «Шлях з цемры», раман «Амок»
1974Андрэй Макаёнакп’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»
1974Алесь Якімовіч(за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту», «Кастусь Каліноўскі»
1976Алесь Адамовічкніга «Хатынская аповесць»
1976Іван Мележпасмяротна; кніга літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «Жыццёвыя клопаты»
1976Алена Васілевіч(за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) тэтралогія «Пачакай, затрымайся»[6]
1978Васіль Быкаўаповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён»
1978Іван Пташнікаўаповесць «Найдорф»[7][8]
1980Васіль Барысенкаудзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980Павел Дзюбайлаудзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980Віктар Антонавіч Каваленкаудзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980Уладзімір Калеснік[9]удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980Аляксандр Коршунаўудзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980Адам Мальдзісудзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980Міхась Мушынскіудзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10]
1980Навум Перкінпасмяротна; удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[11]
1980Юльян Пшыркоўпасмяротна; удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[11]
1980Міхась Ярошудзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980Якаў Хелемскіпераклад на рускую мову твораў П. Броўкі, кніг А. Куляшова «Хуткасць», П. Панчанкі «Дзе начуе жаваранак», М. Танка «Нарачанскія сосны»
1982Янка Брыльаповесць «Золак, убачаны здалёк»[5]
1982Барыс Іванавіч Сачанкакніга «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
1982Віктар Казько(за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) аповесць «Суд у слабадзе»
1984Зміцер Бугаёўкніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[12]
1984Уладзімір Караткевічпасмяротна; раман «Чорны замак Альшанскі»
1984Анатоль Грачанікаў(за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей) кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара»
1986Анатоль Кудравецраман «Сачыненне на вольную тэму»
1988Вячаслаў Адамчыкраманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца»
1990Генадзь Кісялёў«Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча»
1990Алег Лойкараман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»
1992Сяргей Грахоўскізборнік «Споведзь»
1992Алесь Жук«Праклятая любоў»
1992Васіль Сёмуха
1996Генрых Далідовіч
2002Васіль Жураўлёўкніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3]

Зноскі