Максім Сяргеевіч Кавальчук

беларускі футбаліст

Максім Кавальчук (нар. 5 сакавіка 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Максім Кавальчук
Поўнае імяМаксім Сяргеевіч Кавальчук
Нарадзіўся5 сакавіка 2000(2000-03-05)[1] (24 гады)
Грамадзянства Беларусь
Рост171 см
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубняма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Дынама (Брэст)5 (0)
2019   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск)2 (0)
2021   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск)1 (0)
2023 Беларусь Ніва (Доўбізна)23 (1)

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, на наступны год замацаваўся ў яго складзе. Перад сезонам 2019 прымаў удзел у трэніровачным зборы асноўнай каманды брэстчан у ААЭ, пазней вярнуўся ў дубль.

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Энергетык-БДУ»[2]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[3]. Прапусціў першую палову сезона 2020, пасля стаў прыцягвацца да дубля, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе.

У лютым 2021 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама». У першай палове на поле не з’яўляўся, заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[4], аднак згуляў толькі ў адным матчы, 17 кастрычніка 2021 года супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[5]. Сезон 2022 правёў у складзе «Дынама», дзе зрэдку з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Нівы» з Доўбізны[6]. У лістападзе 2023 года прыпыніў кар’еру з-за прызыву ў армію[7].

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2017дубльДынама 70
2018дубльДынама 241
2019 (1)дубльДынама 161
2019 (2)Д1Энергетык-БДУ 20
2020 (2)дубльДынама 50
2021 (1)дубльДынама 70
2021 (2)Д1Энергетык-БДУ 10
2022Д1Дынама 50
2023Д2Ніва 231

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі