Маларыцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці Беларусі

Маларыцкі раён — раён на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Брэсцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнамі Брэсцкай вобласці і Украінай. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Цэнтр раёна — горад Маларыта з насельніцтвам 11.3 тыс.чал. Раён уключае 78 сельскіх населеных пунктаў.

Маларыцкі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць уБрэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтрМаларыта
КіраўнікРаман Барысавіч Жук[d]
Афіцыйныя мовыРодная мова: беларуская 56,59 %, руская 38,09 %
Размаўляюць дома: беларуская 28,11 %, руская 68,56 %[1]
Насельніцтва (2009)
25 780 чал.[1] (15-е месца)
Шчыльнасць18,77 чал./км² (13-е месца)
Нацыянальны складбеларусы — 88,34 %,
украінцы — 7,18 %,
рускія — 3,75 %,
іншыя — 0,73 %[1]
Плошча1 373,63[2]
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
154 м[3]
Маларыцкі раён на карце
Часавы поясUTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Маларыцкі раён падзелены на 9 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Маларыцкі, Олтушскі, Хаціслаўскі і Чарнянскі.

Геаграфія

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Брэсцкага Палесся. Найвышэйшы пункт раёна — 189 м — у 4 км на паўднёвы захад ад Маларыты. З карысных выкапняў у раёне ёсць торф, мел, сілікатныя і будаўнічыя пяскі, гліна.

Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені −4.4 °C, у ліпені 18,7 °C. Гадавая колькасць ападкаў 543 мм. Найбуйнейшая рака раёна — Рыта з прытокам Маларытай. Азёры: Арэхаўскае, Олтушскае, Малое. Створана Лукаўское вадасховішча, сетка меліярацыйных каналаў.

Лясістасць тэрыторыі 45 %. Пад балотамі 20 %. Большасць з іх асушана. У раёне створаны заказнікі: біялагічны рэспубліканскага значэння Лукава, батанічныя мясцовага значэння Гусакі і Багуслаўка.

Гісторыя

Маларыцкі раён ўтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Маларыта. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Збуражскі, Лукаўскі, Ляхавецкі, Макранскі, Масевіцкі, Олтушскі, Радзежскі, Хаціслаўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Збуражскі, Ляхавецкі, Масевіцкі і Радзежскі сельсаветы[4]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Осаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна, Осаўскі і Чарнянскі — у склад Кобрынскага раёна. 6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы Брэсцкага раёна і Чарнянскі сельсавет Кобрынскага раёна. 23 снежня 1970 года Маларыта атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Маларыцкі сельсавет, які 17 верасня 2013 года скасаваны[5].

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамагістралі рэспубліканскага значэння — мяжа Украіны (Олтуш) Р-17 і Кобрын — мяжа Украіны (Макраны) М-12 працягласцю 94,4 км. Паміж населенымі пунктамі раёна шырокая сетка дарог, агульнай працягласцю 454,8 км з іх з асфальта-бетонным пакрыццём 115,3 км, жвіровым пакрыццём 314 км, грунтавым 25,5 км.

Насельніцтва

ГодКолькасць
199529 100
199629 800
200128 700
200228 426
200328 190
200427 920
200527 543
ГодКолькасць
200627 171
200726 858
200826 505
200925 780[6]
200926 239
201025 769[7]
201125 435[7]
ГодКолькасць
201225 107[7]
201324 840[7]
201424 667[7]
201524 450[7]
201624 265[7]
201724 184[7]
201824 033[8][7]
ГодКолькасць
201923 911[7]
201923 828
202023 801[9][7]
202123 583[10]
202223 261[11]
202322 979[12]
202422 614[13]

Старшыні райвыканкама

  • з 22 снежня 2015 — Мікалай Мікалаевіч Шум;
  • 16 сакавіка 2020 — снежань 2022 — Міхаіл Леанідавіч Бацэнка;
  • з 12 снежня 2022 — Раман Барысавіч Жук[14].

Ганаровыя грамадзяне Маларыцкага раёна

Зноскі

  • а б в г д е ё ж з і к https://brest.belstat.gov.by/upload/2021/demogr/%D0%A7%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BC%20(BrestReg)1.xlsx
  • http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a54/a54051206faadf3ed111c9fb79e4d8eb.pdf
  • Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  • Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  • Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  • Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Кадравы дзень у Лукашэнкі. Новыя кіраўнікі ў раёнах і іншыя назначэнні // БелТА. 12 снежня 2022
  • Ганаровыя грамадзяне Маларыцкага раёна
  • Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
    • Маларыцкі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
    • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
    • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)