Манеты еўра Літвы

Манеты еўра Літвы — манеты агульнай афіцыйнай валюты некалькіх краін Еўрапейскага саюза, выпуск якіх у абарот прадугледжваецца пры ўступленні Літоўскай Рэспублікі ў зону еўра. Першапачаткова меркавалася, што гэта павінна было адбыцца 1 студзеня 2007 года. Аднак у адпаведнасці з высновамі Еўрапейскай камісіі (2006), якія звярнулі ўвагу на ўзровень інфляцыі, якая перавышала ўсталяваную Маастрыхцкім дагаворам мяжу, увядзенне еўра ў якасці плацёжнага сродку ў Літве і далучэнне краіны да зоны еўра адбылося толькі 1 студзеня 2015 года.

Манеты еўра Літвы, як і іншых краін, васьмі наміналаў. Рэверсы літоўскіх манет еўра з абазначэннем наміналу не адрозніваюцца ад рэверсаў манет еўра іншых краін. На аверсах намаляваны геральдычны вершнік з мячом герба Пагоні і сучаснага герба Літвы з назвай краіны на літоўскай мове Lietuva. Дызайн манет, які перамог у абвешчаным у 2004 годзе конкурсе, распрацаваны скульптарам і медальерам Антанасам Жукаўскасам.

Манеты еўра Літвы — нацыянальны бок
1 еўрацэнт2 еўрацэнта5 еўрацэнтаў
10 еўрацэнтаў20 еўрацэнтаў50 еўрацэнтаў
1 еўра2 еўраГурт манеты ў €2

Спасылкі