Мануэль Годэд

Мануэль Годэд (вык. Manuel Goded; 15 кастрычніка 188212 жніўня 1936) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал.

Мануэль Годэд
Дата нараджэння15 кастрычніка 1882(1882-10-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці12 жніўня 1936(1936-08-12)[2][1] (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
ПрыналежнасцьКаралеўства Іспанія[d] і Нацыяналістычная фракцыя (Іспанія)
Род войскаўСухапутныя войскі Іспаніі[d]
Званнедывізійный генерал[d]
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў пяхотнае вучылішча ў Таледа, Вышэйшую ваенную школу. З 1913 — афіцэр Генеральнага штаба. У 19241927 гадах ён вызначыўся ў баявых дзеяннях у Марока. Быў начальнікам штаба ў генерала Хасэ Санхурха.

Спачатку падтрымліваў дыктатуру генерала Мігеля Прыма дэ Рыверы, але затым стаў яе праціўнікам, у сувязі з чым быў аддадзены пад суд і звольнены ў рэзерв.

Пасля адстаўкі генерала Прыма дэ Рыверы Годэд вярнуўся на службу: у 1930-м ён стаў намеснікам ваеннага міністра. У 1931 годзе прызначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба. У жніўні 1932-га Годэд прыняў удзел у ваенным паўстанні на чале з генералам Санхурха (так званай «санхурхадзе»), пасля няўдачы якога зноў быў адхілены ад актыўнай дзейнасці.

У 1934 годзе ўдзельнічаў у падаўленні паўстання рабочых у Астурыі. У 1935-м быў прызначаны камандуючым войскамі на Балеарскіх астравах.

У пачатку 1936 года далучыўся да ваеннай змовы супраць урада Рэспублікі, накіраванага на прадухіленне прыходу да ўлады левага Народнага Фронту. 19 ліпеня Годэд узначаліў паўстанне на Балеарскіх астравах, якое прывяло да таго, што апазіцыянеры ўсталявалі кантроль над Маёркай і Івісай. Затым ён узначаліў паўстанне ў Барселоне, але пацярпеў паражэння. У ходзе баёў Годэд трапіў у палон.

Знаходзіўся ў зняволенні на караблі «Уругвай», пераўтвораным у турму. Быў адданы суду і прысуджаны да расстрэлу.

Бібліяграфія

  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.

Зноскі

  • https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі