Мардва

Мардва́ — фіна-ўгорскі[12] народ[13], які падзяляецца на два субэтнасы — мокша і эрзя[14]. Саманазва макшан макш.: мокшет, эрзян — эрз.: эрзят. Размаўляюць на макшанскай і эрзянскай мовах, якія адносяцца да мардоўскай падгрупы. Этнаграфічныя групы[14]: эрзян — шокша, макшан — каратаі. Пражываюць у Расійскай Федэрацыі, каля траціны[15] — у Мардовіі, а таксама ў сумежных абласцях — Ніжагародскай, Пензенскай, Тамбоўскай, Разанскай, Самарскай, Маскоўскай[16]. Адносяцца да карэннага насельніцтва Цэнтральнай Расіі. Вернікі — галоўным чынам праваслаўныя[12], ёсць таксама прыхільнікі народнай рэлігіі[17] (традыцыйная рэлігія макшан — макшэнь кой), лютэране[18] і малакане.

Мардва
Саманазвамокшет, эрзят
Усяго: больш 750 000

 Расія:
    744 237 (перапіс 2010)[1][2]

 Украіна:
     9 331 (перапіс 2001)[3][4]
 Казахстан:
    8 013 (перапіс 2009)[5][6]
 Узбекістан:
     5 000 (2000 г., адзнака)[7]
 Кыргызстан:
     1 513 (перапіс 1999)[8]
 Беларусь
     877 (перапіс 2009)[9]
 Эстонія:
     562 (перапіс 2000)[10]

 Латвія:
     392 (адзнака 2011)[11]
Этнічныя мовымакшанская, эрзянская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі)праваслаўе, народная рэлігія
Расавы тыпЕўрапеоідная раса
Геаграфічна-моўная групаФіна-ўгорскія народы
Блізкія этнасы

Уральская сям'я
  Фіна-ўгорская група

    Волжская падгрупа
Субэтнасыэрзя, мокша
Макшанскія дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах

Зноскі

Літаратура