Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі

Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ням.: Mark der Deutschen Demokratischen Republik, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама называлася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўнутранай неканвертоўнай валютай; увоз і вываз былі забароненыя і караліся штрафам.

Марка ГДР
Mark der DDR
100 марак1 марка 1982 года
100 марак1 марка 1982 года
Код ISO 4217DDM
Эмітэнт ГДР
Уведзена1948 год
ЗамянілаРэйхсмарка
Рэнтная марка
Марка Саюзнага ваеннага камандавання
Вынята1990 год
Заменена наНямецкая марка
Складалася з100 Пфеніг
АбрэвіятураDDM
Манеты1, 5, 10, 20, 50 пфенігаў
1, 2, 5, 10, 20 марак
Банкноты5, 10, 20, 50, 100,
200, 500 марак
Цэнтральны банкДзяржаўны банк ГДР
Абменны курс
1 рэйхсмарка= 1 DDM[1] DDM
1 DEM= 1—3 DDM DDM

Пасля Другой сусветнай вайны пераможаная саюзнікамі Германія была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, французскую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 года ў аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРГ) (ням.: Deutsche Mark). У якасці рэакцыі ў адказ 24 чэрвеня 1948 года ў савецкай зоне была заснаваная свая грашовая адзінка. Нямецкая марка (ням.: Deutsche Mark) савецкай зоны (пазней ГДР) ў 1974 годзе была перайменаваная ў марку ГДР (ням.: Mark der DDR) і праіснавала да 1990 года[2].

Марка выпускалася з 1948 года Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 года — Дзяржаўным банкам ГДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:

  • Нямецкая марка Нямецкага эмісійнага банка (Deutsche Mark, DM) — з 24 ліпеня 1948 года па 31 ліпеня 1964 года.
  • Марка Нямецкага эмісійнага банка (Mark der Deutschen Notenbank, MDN) — з 1 жніўня 1964 года па 31 снежня 1967 года.
  • Марка (Mark, M) Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (Марка ГДР) — з 1 студзеня 1968 года па 30 чэрвеня 1990 года.

У 1 марцы — 100 пфенігаў (Pf).

Зноскі

Літаратура

  • Бутаков Д.Д., Золотаренко Е.Д., Рыбалко Г.П. Валюты стран мира: Справочник / Под ред. С. М. Борисова, Г. П. Рыбалко, О. В. Можайскова. — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: Финансы и статистика, 1987. — 383 с.
  • Нумизматический словарь / [Автор: Зварич В.В.]. — 4-е изд.. — Львов: Высшая школа, 1980.
  • Cuhaj G.S. Standard Catalog of World Paper Money. General Issues 1961—Present. — 17-е изд. — Iola: Krause Publications, 2011. — 1112 с. — ISBN 978-1-4402-1584-1.

Спасылкі