Марыя Тэкская

Марыя Тэкская (англ.: Mary of Teck, ням.: Maria von Teck; каралева Марыя, англ.: Queen Mary, поўнае імя — Victoria Mary Augusta Louise Olga Pauline Claudine Agnes — Вікторыя Марыя Аўгуста Луіза Вольга Паўліна Кладзіна Агнеса; 26 мая 1867 — 24 сакавіка 1953) — жонка брытанскага караля Георга V, маці Эдуарда VIII і Георга VI. Каралева Марыя была таксама імператрыцай Індыі і каралевай Ірландыі (з 1910). Пры нараджэнні атрымала тытул «Яе Светласць прынцэса Тэкская».

Марыя Тэкская
Mary of Teck
Сцяг Каралева-кансорт Брытанскай імперыі Сцяг
6 мая 1910 — 20 студзеня 1936
Каранацыя22 чэрвеня 1911
ПапярэднікАляксандра Дацкая
ПераемнікЕлізавета Боўз-Лаян
Сцяг Імператрыца-кансорт Індыі Сцяг
6 мая 1910 — 20 студзеня 1936
Каранацыя12 снежня 1911
ПапярэднікАляксандра Дацкая
ПераемнікЕлізавета Боўз-Лаян
Нараджэнне26 мая 1867(1867-05-26)[1][2][…]
Смерць24 сакавіка 1953(1953-03-24)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца пахавання
РодТэкскі дом[d]
Імя пры нараджэнніВікторыя Марыя Аўгуста Луіза Вольга Паўліна Кладзіна Агнеса
БацькаФранц Тэкскі[d]
МаціМарыя Адэлаіда Кембрыджская[d]
МужГеорг V[3][4]
ДзеціЭдуард VIII[3], Георг VI[3], Марыя[d], Генры[d], Георг, герцаг Кенцкі[d] і Джон Вялікабрытанскі[d]
Дзейнасцьарыстакратка, кансорт
АўтографВыява аўтографа
МанаграмаМанаграма
ПрыналежнасцьВялікабрытанія і Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
Узнагароды
Ордэн Падвязкі
Ордэн Падвязкі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Рыцар/Дама Справядлівасці Ордэна Святога Іаана, Вялікабрытанія
Рыцар/Дама Справядлівасці Ордэна Святога Іаана, Вялікабрытанія
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Вольгі і Сафіі
Ордэн Кароны Румыніі I ступені
Ордэн Кароны Румыніі I ступені
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя нарадзілася і вырасла ў Англіі. Яе бацька быў прынцам з марганатычнай галіны Вюртэмбергскага дому герцагаў Тэкскіх, маці — Марыя Адэлаіда Кембрыджская, член брытанскай каралеўскай сям’і, унучка караля Георга III. Ва ўзросце 24 гадоў прынцэса была заручана з Альбертам Эдуардам, герцагам Кларэнс, старэйшым унукам каралевы Вікторыі, але прынц нечакана памёр ад пнеўманіі праз шэсць тыдняў пасля аб’явы заручын. Марыя ж стала жонкай брата памерлага жаніха, прынца Георга, герцага Ёркскага. Пасля смерці каралевы Вікторыі ў 1901 годзе, пара атрымала тытул «прынцаў Уэльскіх». У 1910 годзе кароль Эдуард VII памёр. Яго старэйшы сын Георг стаў каралём, Марыя — каралевай. Пасля смерці Георга ў 1936 годзе, каралём стаў іх старэйшы сын Эдуард VIII. Але менш чым праз дзесяць месяцаў ён адрокся ад прастола дзеля жаніцьбы на амерыканцы Уоліс Сімпсан. Новым каралём стаў другі сын Марыі Георг VI. Каралева Марыя ўсяляк падтрымлівала сына, які пакутаваў на заіканне аж да яго смерці ў 1952 годзе. Марыя памерла наступным годзе, напачатку валадарання сваёй унучкі Елізаветы II.

Спадчына

Шэры Генры Чэнан пісаў: «Яна была звязана з палітыкай…выдатны, вясёлы, узнёслы чалавек, але ў той жа час халодны і жорсткі. Але гэта была вялікая каралева.»

Караблі RMS Queen Mary і Queen Mary 2 былі названы ў гонар каралевы Марыі. У гонар Марыі таксама былі названы Бальніца ў Ганконгу, Каледж каралевы Марыі пры Лонданскім універсітэце, Пік каралевы Марыі — самы высокі пункт Трыстан-да-Кунья, Зямля каралевы Марыі ў Антарктыдзе.

Шэраг вядомых брытанскіх актрыс сыгралі Марыю ў фільмах:

  • Уэндзі Хілер у фільме Жонка караля;
  • Флора Робсан у фільме Гісторыя караля;
  • Пегі Эшкрафт у фільме Эдвард і міс Сімпсан;
  • Філіс Калверт у фільме Жанчына, якую я кахаў;
  • Гае Браўн у фільме Уся каралеўская раць;
  • Эйлін Аткінс у фільме Берці і Элізабет;
  • Міранда Рычардсан у фільме Страчаны прынц;
  • Маргарэт Тызак у фільме Уоліс і Эдуард;
  • Клер Блум у фільме Прамова караля

Тытулы і ўзнагароды

Тытулы

Герб каралевы Марыі.
  • 26 мая 1867 — 6 ліпеня 1893: Яе Светласць Прынцэса Марыя Тэкская
  • 6 ліпеня 1893 — 22 студзеня 1901: Яе Каралеўская Высокасць герцагіня Ёркская
  • 22 студзеня 1901 — 9 лістапада 1901: Яе Каралеўская Высокасць герцагіня Корнуальская і Ёркская
  • 9 лістапада 1901 — 6 мая 1910: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Уэльская
  • 6 мая 1910 — 20 студзеня 1936: Яе Вялікасць Каралева Вялікабрытаніі і Ірландыі, імператрыца Індыі
  • 20 студзеня 1936 — 24 сакавіка 1953: Яе Вялікасць Каралева Марыя

Зноскі

  • а б в Kindred Britain
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)