Масавае атручэнне хлорам у Акабе

27 чэрвеня 2022 года ў порце Акаба, Іарданія, адбылася ўцечка атрутнага газу. Кантэйнер з 25 тонамі хлору зваліўся з крана на прышвартаванае судна і разарваўся. У выніку інцыдэнту загінулі па меншай меры чатырнаццаць чалавек і больш за 265 чалавек пацярпелі[1].

Масавае атручэнне хлорам у Акабе
Тыпатручэнне
Прычынападзенне кантэйнера для захоўвання хімічных рэчываў на прышвартаванае судна, разліта 25 тон хлору
МесцаАкаба
Краіна Іарданія
Дата27 чэрвеня 2022
Час16:15
Загінулых14
Пацярпелых265+
Акаба (Іарданія)
Акаба
Акаба

Падзеі

Вонкавыя відэафайлы
Відэа ўцечкі

27 чэрвеня 2022 года, у 16:15 па мясцовым часе, партовы кран загружаў адзін з некалькіх кантэйнераў для захоўвання хімічных рэчываў пад ціскам на кантэйнеравоз Forest 6 для экспарту ў Джыбуці[2][3]. Кабельная сістэма крана выйшла са строю, і адзін кантэйнер з хлорам, вагой каля 25 тон, упаў на судна і разарваўся, у выніку чаго хлор вырваўся з кантэйнера. Затым газ жоўтага колеру распаўсюдзіўся па ўсім порце[3][4]. Па словах Хаджа Хасана, намесніка начальніка Упраўлення партоў рэгіёну Акаба, «жалезны трос, які нёс кантэйнер з атрутным рэчывам, абарваўся, што прывяло да падзення і ўцечцы рэчыва». Судна чакала загрузкі яшчэ 20 кантэйнераў з хлорам[5].

Відэазапіс інцыдэнту быў апублікаваны ў Twitter іарданскім дзяржаўным тэлеканалам[3].

Наступствы

Газападобны хлор атрутны для чалавека. Пры ўдыханні і змешванні з вільгаццю ў арганізме чалавека ён стварае хлорнаватыстую і саляную кіслаты, якія могуць ствараць свабодныя радыкалы кіслароду, разбуральныя для клеткавых сценак у лёгачнай сістэме, што можа выклікаць ацёк лёгкіх, востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром, хранічныя праблемы з дыханнем і смерць[6].

Порт быў эвакуіраваны. Супрацоўнікі службы экстранага рэагавання пачалі работу над аказаннем медыцынскай дапамогі пацярпелым. Параненыя былі дастаўлены ў дзве дзяржаўныя бальніцы, палявы шпіталь і прыватную ўстанову. Дырэктар дэпартамента аховы здароўя Акабы Джамаль Абэйдат заявіў, што бальніцы горада перапоўнены і што «параненыя знаходзяцца ў стане ад сярэдняга да крытычнага»[7].

Чыноўнік гарадской аховы здароўя заклікаў жыхароў зачыніць вокны і заставацца ўнутры. Дарожны патруль перакрыў усе дарогі, якія вядуць у Акабу[8]. Бліжэйшы турыстычны пляж, размешчаны ў 7 кіламетрах ад порта, быў эвакуіраваны і зачынены[4]. Збожжасховішчы і перапрацоўчыя ўстаноўкі порта таксама былі часова спынены для праверкі сховішча на прадмет забруджвання газападобным хлорам[3].

Зноскі