Масавае забойства ў Буфала (2022)

14 мая 2022 года дзесяць чалавек былі забіты ў супермаркеце Tops Friendly Market у горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША. На месцы злачынства паліцыяй затрыманы стралок Пэйтан Гендра[1].

Масавае забойства ў Буфала (2022)
Месца нападусупермаркет Tops Friendly Market па адрасе 1275 Jefferson Avenue, Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША
Мэта нападуафраамерыканцы
Дата14 мая 2022
~14:30—14:36
Спосаб нападурасстрэл
Загінулыя10
Параненыя3
Колькасць тэрарыстаў1

Напад

18-гадовы Пэйтан Гендра ехаў некалькі гадзін, каб дабрацца да раёна горада, населенага пераважна цемнаскурымі. Ён узброіўся магутнай вінтоўкай, на ім была бронекамізэлька і шлем. Прыкладна а 14:30 стралок увайшоў у ажыўлены супермаркет і адкрыў агонь. Ён выкарыстаў камеру для анлайн-трансляцыі расстрэлу. Ахоўнік у супермаркеце спрабаваў адбіць напад, але быў застрэлены. Падчас атакі мужчына выкрыкваў абразы на расавай глебе. Пасля прыбыцця да месца здарэння дадатковых нарадаў паліцыі налётчык уступіў з імі ў супрацьстаянне, аднак потым склаў зброю, быў затрыманы і заключаны пад варту[2]

Ахвяры

Налётчык забіў дзесяць чалавек. Яшчэ трое былі паранены[3]. Па словах камісара паліцыі Бафала Джозефа Грамальі, большасць ахвяр былі афраамерыканцамі[2]: адзінаццаць — чарнаскурыя, двое — белыя[1].

Рэакцыя

Мэр Бафала Байран Браўн выступіў перад журналістамі з нагоды здарэння. Ён заявіў[2]:

Гэта найгоршы кашмар, з якім можа сутыкнуцца любое грамадства, мы цяпер пакутуем, мы абураемся. Мы не можам дазволіць гэтаму нягодніку падзяліць нашу супольнасць або нашу краіну.

Губернатар Нью-Ёрка Кэці Хоўкул назвала напад «пагарджаным актам гвалту».

Пра здарэнне ў Бафала даклалі Прэзідэнту ЗША Джо Байдэну. У заяве Белага дому сказана, што ён і першая лэдзі моляцца за загінуўшых і іх блізкіх.

Гл. таксама

Зноскі