Масавае забойства ў Шыразе (2022)

Масавае забойства ў Шыразе — узброены напад у раёне маўзалея Шах-Чэрах у іранскім горадзе Шыраз, які адбыўся 26 кастрычніка 2022 года.

На месцы падзей пасля расстрэлаў.

Па паведамленні інфармацыйнага агенцтва ІРНА, нападнікі заехалі ў храм на аўтамабілі Peugeot з боку 9-й вуліцы і адкрылі агонь па паломнікам, якія знаходзіліся там. У выніку гэтага здарэння 15 чалавек загінулі[1][2], яшчэ 45 атрымалі раненні.

Судовая сістэма Ірана прызнала інцыдэнт тэрарыстычным. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава»[3].

Зноскі

Спасылкі