Масква-Каланчоўская

Масква-Каланчоўская (таксама Масква-Тэхнічная-Курская) — чыгуначная станцыя ў Маскве на Аляксееўскай злучальнай лініі. З’явілася ў 1865 годзе.

Станцыя
Масква-Каланчоўская
Аляксееўская злучальная лінія
Маскоўская чыгунка
Станцыонныя памяшканіі станцыі
Станцыонныя памяшканіі станцыі
Дата адкрыцця1865[1]
Колькасць платформ3 (5 на 3 п.п.)
Тып платформаўвысокія бакавыя
Форма платформаўпрамая
Шырыня платформаў, м6
Перасадка на станцыіСакольніцкая лініяКамсамольская
Кальцавая лінія Камсамольская
Масква-Пасажырская АЧ
Масква-Яраслаўская МЧ
Масква-Казанская МЧ
Перасадка наА 40, 122, Т88
Тб 14, 22, 41
Тм 7, 13, 19, 37, 50
Код у АСКЧТ191617
Код у «Экспрэс-3»2001005
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасажырская платформа размешчаная паблізу ад трох вакзалаў (Яраслаўскага, Ленінградскага і Казанскага), на ёй спыняюцца электрацягнікі Курскага, Рыжскага і Смаленскага накірункаў МЧ, а таксама экспрэсы ў аэрапорт Дамадзедава.

На заходняй платформе знаходзіцца вакзальны будынак — павільён пабудовы 1896 года. Меркавалася, што менавіта гэты Імператарскі вакзал павінен стаць вакзалам, які будзе абслугоўваць прыём і адпраўку ўрадавых і іншых важных цягнікоў, пачынаючы з цягніка з імператарам Мікалаем II, які накіроўваўся на каранацыю. Аднак, планы былі змененыя — каранацыйны цягнік з Пецярбурга прыбыў на Брэсцкі вакзал (цяпер Беларускі). Пазней імператарскія цягнікі з імператарам і манаршай сям’ёй усёткі выкарысталі зрэдку гэты спецвокзал. Пасля рэвалюцыі 1917 года вакзал стаў звычайнай пасажырскай чыгуначнай станцыяй для прыгарадных цягнікоў.

Зноскі