Матэя Матэўскі

Матэя Матэўскі (па-македонску Матеjа Матевски; 13 сакавіка 1929, Стамбул) — македонскі паэт, журналіст, тэатразнавец і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.

Матэя Матэўскі
макед.: Матеја Матевски
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння13 сакавіка 1929(1929-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці6 чэрвеня 2018(2018-06-06)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасцімовазнавец, паэт, журналіст, літаратурны крытык, пісьменнік, тэатральны крытык
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Скончыў філасофскі факультэт універсітэта ў Скоп’е, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 года быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп'е.

Творчасць

Сваім першым паэтычным зборнікам «Дажджы» Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасці, фальклорнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.

Галоўным чынам у зборніку «Ліпа» адчуваецца ўплыў Ф. Г. Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сімвалаў у творчасці Матэўскага з'яўляецца вада як стыхія жыцця, трава як стыхія непаддайнасці і дрэва, камень і корань як сімвалы трывалай лучнасці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў яго творчасці з'яўляецца тэма вяртання ў свет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасць з медытатыўнасцю, сюррэалістычныя метады і рамантыка.

Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.

Бібліяграфія

  • Дождови (1956, «Дажджы»)
  • Рамноденица (1963, «Раўнадзенства»)
  • Перуника (1976, «Касач»)
  • Круг (1977, «Кола»)
  • Липа (1980, «Ліпа»)
  • Раѓање на трагедиjата (1985, «Нараджэнне трагедыі»)
  • Внатрешен предел (2000, «Унутраны краявід»)

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі