Металарэзны станок

Металарэзны станок — станок, прызначаны для памернай апрацоўкі металічных загатовак шляхам зняцця матэрыяла механічным спосабам.

Такарны станок, адзін з прадстаўнікоў металарэзных станкоў

Гісторыя металарэзных станкоў

Лічыцца, што гісторыя металарэзных станкоў пачынаецца з вынаходства супарта такарнага станка[1]. Каля 1751 г. французскі інжынер і вынаходнік Жак дэ Вакансон стварыў станок са спецыяльнай прыладай для фіксацыі разца, у якім адсутнічаў непасрэдны ўплыў рукі чалавека на формаўтварэнне паверхні.

Класіфікацыя металарэзных станкоў

Станкі класіфікуюцца па мноству прыкмет.

  • Па класу дакладнасці металарэзныя станкі класіфікуюцца на пяць класаў:
    • (Н) Нармальнай дакладнасці
    • (П) Падвышанай дакладнасці
    • (В) Высокай дакладнасці
    • (А) асабліва высокай дакладнасці
    • (С) асабліва дакладныя станкі (майстар-станкі)
  • Класіфікацыя металарэзных станкоў па масе:
    • лёгкія (< 1 т)
    • сярэднія (1-10 т)
    • цяжкія (>10 т)
    • унікальныя (>100 т)
  • Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені аўтаматызацыі:
    • ручныя
    • паўаўтаматы
    • аўтаматы
    • станкі з ЛПК
    • гнуткія вытворчыя сістэмы
  • Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені спецыялізацыі:
    • універсальныя. Для вытворчасці шырокай наменклатуры дэталяў малымі партыямі. Выкарыстоўваюцца ў адзінкавай і сэрыйнам вытворчасці. Таксама ўжываюць падчас рэмонтных работ.
    • спецыялізаваня. Для вытворчасці вялікіх партый дэталяў аднаго тыпа. Ужываюцца ў сярэдняй і буйнасерыйнай вытворчасці
    • спецыяльныя. Для стварэння адной дэталі ці дэталі аднаго тыпаразмеру. Ужываюцца ў буйнасерыйнай і масавай вытворчасці

Па тыпу апрацоўкі ў СССР была прынята наступная класіфікацыя:

СтанкіГрупа

Тыпы станкоў

123456789
Такарныя1Аўтаматы і паўаўтаматыРэвальверныяСвідравальна-адразныяКарусельныяВінтарэзныяШматрэзцовыяСпецыялізаваня для фасонных вырабаўРозныя такарныя
аднашпіндзельныяшматшпіндзельныя
Свідравальныя і расточныя

2

Вертыкальна-свідравальныяАднашпіндзельныя паўаўтаматыШматшпіндзельныя паўаўтаматыКаардынатна-расточныя аднастойкавыяРадыяльна-свідравальныяГарызантальна-расточныяАлмазна-расточныяГарызантальна-свідравальныяРозныя свідравальныя
Шліфавальныя, паліравальныя, даводкавыя3КруглашліфавальныяУнутрашліфавальныяАбдзірнашліфавальныяСпеыялізаваныя шліфавальныя-ЗаточныяПлоскашліфавальныя з прамавугольным ці круглым сталомПрыціркавыя і паліравальныяРозныя станкі, працуючыя абразіўным інструментам
Камбінаваныя4УніверсальныяПаўаўтаматыАўтаматыЭлектрахімічныяЭлектраіскравыя-Электраэразійныя, ультрагукавыяАнодна-механічныя-
Зуба- рэзьба-апрацоўчыя 5Зубастрагальныя для цыліндрычных колаўЗубарэзныя для канічных колаўЗубафрэзерныя для цыліндрычных колаў і шліцавых валікаўЗубафрэзерныя для чарвячных колаўДля апрацоўкі тарцоў зуб'яў колаўРэзьбафрэзерныяЗубааздобныяЗуба- і рэзьба- шліфавальныяРОзныя зуба- і рэзьба- апрацоўчыя
Фрэзерныя6Вертыкальна-фрэзерныяФрэзерныя няспыннага дзеяння-Капіявальныя і гравіравальныяВертыкальныя бескансольныяПрадольныяШырокаўніверсальныяГарызантальныя кансольныяРозныя фрэзерныя
Габлявальныя, даўбёжныя, працяжны 7ПрадольныяПапярэчна-габлявальныяДолбёжныеПрацяжныя гарызантальныя-Працяжныя вертыкальныя-Розныя габлявальныя
аднастойкавыядвухстйкавыя
Разразныя8Адразныя, працуючыя:Слушна-адразныяПілы--
такарным разцомабразіўным коламфрыкцыйным блокамлентачныядыскавыянажовачныя
Розныя9Муфта- і труба- апрацоўчыяПілонасякальныяСлушна- і бясцэнтрова- абдзірныя-Для іспытаў інструмента

 

Дзялільныя машыны Балансавальныя--

Формаўтваральныя рухі

Для ажыццяўлення працэсу рэзання на металарэзных станках неабходна забяспечыць узаемасувязь формаўтваральных рухаў.

У металарэжучага станка ёсць прывад (механічны, гідраўлічны, пнеўматычны), з дапамогай якога забяспечваецца перадача руху рабочым органам: шпіндэлю, супарту і г. д. Комплекс гэтых рухаў завецца формаўтваральнымі рухамі. Іх класіфікуюць двума відамі:

1) Асноўныя рухі (рабочыя), якія прызначаны непасрэдна для ажыццяўлення працэсу рэзання:

а) Галоўны рух Dг — ажыццяўляецца з максімальнай хуткасцю. Можа перадавацца як загатоўцы (напрыклад у такарных станках) так і інструменту (напр. у свідравальных, шліфавальных, фрэзерных станках). Характар рухаў: круцільны ці паступальны.Характарызуецца хуткасцю — v (м/с).

б) Рух падачы Ds — ажыццяўляецца з меншай хуткасцю і таксама можа перадавацца і загатоўцы і інструменту. Характар руху: круцільны, кругавы, паступальны, перарывісты. Віды падач:

  • падача на ход, на двайны ход Sx. (мм/ход), Sдв.х. (мм/дв.ход);
  • падача на зуб Sz (мм/зуб);
  • падача на абарот So (мм/абарот);
  • хвілінная падача Sm (мм/хв).

2) дапаможныя рухі — спрыяюць ажыццяўленню працэсу рэзання, але не ўдзельнічаюць у ім непасрэдна. Віды дапаможных рухаў:

  • наладка станка;
  • усталёўка рэжымаў рэзання;
  • усталёўка абмежавальнікаў ходу ў адпаведнасці з памерамі і канфігурацыямі загатовак;
  • кіраванне станком падчас работы;
  • усталёўка загатоўкі, здыманне гатовай дэталі;
  • усталёўка і змена інструмента і іншае.

Гл. таксама

  • Супарт
  • Бабка, модуль станка
  • Шпіндэль
  • Заточка металарэзнага інструмента

Зноскі

Літаратура