Мухавец (аграгарадок)

Му́хавец[1] (трансліт.: Muchaviec, руск.: Мухавец, да 1969 года — Рама́наўскія Хутары́) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мухавецкага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст—Ковель, побач р. Каменка (прыток р. Мухавец).

Аграгарадок
Мухавец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 178 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Мухавец на карце Беларусі ±
Мухавец (аграгарадок) (Беларусь)
Мухавец (аграгарадок)
Мухавец (аграгарадок) (Брэсцкая вобласць)
Мухавец (аграгарадок)

Гісторыя

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 164 вяскоўцы. У кастрычніку 1948 года арганізаваны калгас імя В. П. Чкалава, у які ўключана 26 гаспадарак з 32. З 20 верасня 1971 года цэнтр сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 42 двары, 215 жыхароў (1940)
  • 542 гаспадаркі, 1632 жыхары (1997)
  • 644 гаспадаркі, 1999 жыхароў (2005)

Інфраструктура

Цэнтр дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“».

Ёсць амбулаторыя, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, яслі-сад, аддзяленне сувязі, кемпінг, гасцініца, сталовая, прамтаварны і прадуктовы магазіны.

Славутасці

Свята-Уладзімірская царква

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі