Мікалай Генадзевіч Басаў

Мікала́й Гена́дзевіч Ба́саў (14 снежня 1922, горад Усмань, Тамбоўская губерня — 1 ліпеня 2001) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Замежны член Балгарскай АН (1974). Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў ад Масквы.

Мікалай Генадзевіч Басаў
руск.: Никола́й Генна́диевич Ба́сов
Дата нараджэння14 снежня 1922(1922-12-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці1 ліпеня 2001(2001-07-01)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ЖонкаKsenia Tikhonovna Basova[d]
ДзеціDmitri N. Basov[d]
Род дзейнасціфізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, палітык
Навуковая сферарадыёфізіка, фізіка[4] і квантавая электроніка[4]
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнікМіхаіл Аляксандравіч Леантовіч[d] і Аляксандр Міхайлавіч Прохараў
Партыя
Член у
Прэміі
Russian President's Prize in the field of education Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Басаў паступіў у МІФІ, абараніў дыплом ў 1950 годзе. З 1948 года ён працаваў лабарантам ў Фізічным інстытуце імя Лебедзева АН СССР (ФІАН), дзе і працягнуў працу пасля атрымання дыплома пад кіраўніцтвам М. А. Леантовіча і А. М. Прохарава. У 1953 годзе Басаў абараніў кандыдацкую, а ў 1956 годзе — доктарскую дысертацыю.

У 1958—1972 гадах Басаў з'яўляўся намеснікам дырэктара ФІАН, а з 1973 па 1989 год быў дырэктарам гэтага інстытута. Тут у 1963 годзе ён арганізаваў Лабараторыю квантавай радыёфізікі, якую ўзначальваў да сваёй смерці. У 1962 годзе Басаў быў абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, а ў 1966 годзе — акадэмікам АН СССР, пасля абіраўся ў прэзідыум Акадэміі навук (член прэзідыума АН СССР з 1967 па 1990 год, РАН з 1991). Басаў быў галоўным рэдактарам часопісаў «Навука», «Квант», «Квантавая электроніка», «Прырода», у 1978—1990 гадах з'яўляўся старшынёй праўлення Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Веды», быў зменены на гэтай пасадзе К. В. Фраловым.

Зноскі

  • Nikolaj Gennadijevič Basov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-58.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)