Мікалай Станіслававіч Кішка

кашталян троцкі, падскарбі вялікі літоўскі

Мікалай Кішка (? — 31 мая 1644) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Мікалай Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
Вялікі падскарбі літоўскі
1640 — 1644
ПапярэднікМікалай Трызна
ПераемнікГедэон Міхал Трызна
Нараджэннекаля 1588[1]
Смерць23 сакавіка 1644(1644-03-23) ці 31 сакавіка 1644(1644-03-31)[2]
РодКішкі
БацькаСтаніслаў Станіслававіч Кішка[d]
МаціАльжбета з Сапегаў[d]
ЖонкаБарбара з Радзівілаў[d][3] і Алена з Леснявольскіх[d][1]
Дзеціняма
Дзейнасцьпалітык

Ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1627, кашталян троцкі з 1636, падскарбі вялікі літоўскі з 1640, староста магілёўскі ў 1644, быў таксама старостам ваўкавыскім і вількамірскім.

Валодаў Іўем, дзе ў 1631 перабудаваў Петрапаўлаўскі касцёл і пры ім кляштар ордэна бернардынцаў. Ён ахвяраваў на карысць кляштара 15 тысяч польскіх злотых, а потым штогод на яго ўтрыманне — па 200 злотых.

Шлюб і дзеці

Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Януша, Крыштафа і Станіслава.

Быў двойчы жанаты: першы раз з Барбарай Радзівіл, дачкой вялікага літоўскага маршалка Альбрэхта Радзівіла, а пасля з Аленай з Леснявольскіх. Дзяцей не пакінуў.

Зноскі

  • Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі