Мікалас Алекна

Мікалас Алекна (літ.: Mykolas Alekna; нар. 28 верасня 2002, Вільнюс) — літоўскі лёгкаатлет, рэкардсмен свету ў кіданні дыска (2024). Чэмпіён Еўропы 2022 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2022 года і бронзавы чэмпіянату свету 2023 года. Ва ўзросце 19 гадоў ён заваяваў сярэбраны медаль чэмпіянату свету 2022 года, стаўшы самым маладым прызёрам чэмпіянату свету па кіданні дыска ў гісторыі.

Лёгкая атлетыка
Мікалас Алекна
Агульная інфармацыя
Полмужчынскі пол
Спецыялізацыякіданне дыска
Нарадзіўся28 верасня 2002(2002-09-28)[1] (21 год)
Грамадзянства
Альма-матар
IAAF14841124
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Мікалас — сын алімпійскага чэмпіёна па кіданні дыска Віргіліюса Алекны. Яго брат Марцінас Алекна таксама з’яўляецца кідальнікам дыска.

У чэрвені 2022 года 19-гадовы Мікалас Алекна ўстанавіў свой новы асабісты рэкорд — 69,81 м, заняўшы другое месца на спаборніцтвах Брыльянтавай лігі ў Стакгольме, што стала рэкордам у кіданні дыска сярод спартсменаў гэтага ўзросту. На чэмпіянаце свету 2022 года, які праходзіў у ліпені ў Юджыне, штат Арэгон, ён саступіў толькі Крысцьяну Чэху, стаўшы самым маладым прызёрам чэмпіянату свету па кіданні дыска ў гісторыі. Менш як праз месяц на чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Мюнхене Алекна стаў чэмпіёнам.

29 красавіка 2023 года на турніры Big Meet у Берклі, Каліфорнія, Алекна стаў самым маладым кідальнікам дыска ў гісторыі, які пераадолеў адзнаку ў 70 метраў і ўстанавіўшы новы рэкорд Еўропы сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, Мікалас, у кіданне дыска, з вынікам 68,85 метра стаў бронзавым медалістам.

14 красавіка 2024 года на турніры Oklahoma Throws Series у ЗША 21-гадовы дыскабол паказаў вынік 74,35 м. Ён пераўзыйшоў на 27 см папярэдняе сусветнае дасягненне нямецкага атлета Юргена Шульта, устаноўленае ў 1986 годзе.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)