Мікашэвічы

горад у Беларусі

Мікашэ́вічы[2] (трансліт.: Mikaševičy) — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Волхва. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале. За 54 км ад Лунінца, 282 км ад Брэста. Насельніцтва 12 693 чал. (2017)[3].

Горад
Мікашэвічы
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Горад з
Плошча
8,7 км²
Вышыня цэнтра
128 м
Насельніцтва
  • 12 222 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
1647
Паштовы індэкс
225687
Аўтамабільны код
1
СААТА
1247510000
Мікашэвічы на карце Беларусі ±
Мікашэвічы (Беларусь)
Мікашэвічы
Мікашэвічы (Брэсцкая вобласць)
Мікашэвічы

Гісторыя

У 1796 годзе ў мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура. У XIX стагоддзі — вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета. З часу будаўніцтва Палескіх чыгунак — станцыя.

З 25 сакавіка 1918 года Мікашэвічы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Вясной 1919 года заняты польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны.

У кастрычніку-лістападзе 1919 года Мікашэвічы былі галоўнай перамоўнай пляцоўкай між Варшавай і Масквой.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года — рабочы пасёлак у Ленінскім раёне Пінскай, з 1954 года — Брэсцкай вобласці. У 1950—1960 гадах — цэнтр Ленінскага раёна, з 1960 года ў Лунінецкім раёне. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска Рудня[4]. З 2005 года — горад[5][6].

25 жніўня 2005 года Мікашэвіцкі пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 27 красавіка 2006 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету перададзены вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі і Сітніца[7]. 10 сакавіка 2017 года ўсе вёскі перададзены ў склад Сінкевіцкага сельсавета[8].

Насельніцтва

ГодКолькасць
199514 300
200613 800
200913 016
201112 964[9]
ГодКолькасць
201512 855
201612 759[10]
201712 693[11]
201912 916
ГодКолькасць
202012 600[12]
202112 771[13]
202212 527[14]
202312 395[15]
ГодКолькасць
202412 222[1]

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт»), харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Славутасці

Царква евангелістаў
Каталіцкая капліца
  • Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, помнік архітэктуры эклектыкі.
  • Каталіцкая капліца ў прыстасаваным цагляным будынку
  • Школа (1904)
  • Яўрэйскія могілкі
  • Радавая забудова
  • Помнік на брацкай магіле яўрэяў, забітых нацыстамі і паліцаямі 6 жніўня 1942 года (1992).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  • Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  • Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  • Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  • Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  • Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)