Місьёнес (правінцыя)

правінцыя ў Аргенціне

Місьёнес (ісп.: Misiones) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны, у Аргенцінскай Месапатаміі, на мяжы з Парагваем і Бразіліяй. На поўдні мяжуе з правінцыяй Карыентэс.

Місьёнес
Misiones
ГербСцяг[d]
ГербСцяг[d]
КраінаСцяг Аргенціны Аргенціна
Статусправінцыя
Уваходзіць у
Уключае17 дэпартаментаў
Адміністрацыйны цэнтрПасадас
Дата ўтварэння10 снежня 1953
Афіцыйная моваіспанскі
Насельніцтва (2001)965 544
Шчыльнасць32,4 чал./км²
Плошча29 801 км²
(1,07 %, 21-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
190 м
Місьёнес на карце
Часавы пояс−3
Код ISO 3166-2AR-N
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правінцыя была названая ў гонар місій езуітаў, якія знаходзіліся ў рэгіёне. З 15 місій у Аргенціне 11 размяшчаліся ў Місьёнес, чатыры з іх былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Сан-Ігнасіа-Міні, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Санта-Ана, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта, Санта-Марыя-ла-Маёр.

Галоўнай славутасцю правінцыі з'яўляюцца вадаспады Ігуасу на поўначы правінцыі, на мяжы з бразільскім штатам Парана. Вадаспады Ігуасу таксама ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1984 года.

У Місьёнес знаходзяцца рэшткі аднаго з апошніх ўнутрыатлантычных дажджавых лясоў.

Спасылкі