Міхаіл Бачыла

беларускі і польскі трубач
(Пасля перасылкі з Міхаіл Анатолевіч Бачыла)

Міхаіл Бачыла, поўнае імя Міхаіл Анатолевіч Бачыла (англ.: і польск.: Mikhail Bachyla, руск.: Михаил Бачило; нар. 31 ліпеня 1994, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі і польскі трубач, міжнародны саліст. З 2017 года працуе ў сімфанічным аркестры «Sinfonia Iuventus» імя Ежы Сэмкова[pl] (Польшча)[1][2][3][4].

Міхаіл Бачыла
Міхаіл Бачыла ў 2020 годзе
Міхаіл Бачыла ў 2020 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння31 ліпеня 1994(1994-07-31) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіімузыкант
Інструментытруба
Жанрыкласічная музыка

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску 31 ліпеня 1994 года. Маці і дзед па маці — музыкі. У 2013 годзе скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску[5].

Тры гады навучаўся на аркестравым факультэце кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара М. М. Волкава[ru])[6][7], у 2017 годзе скончыў Кракаўскую музычную акадэмію (клас прафесара Беныдыкта Матусіка[pl])[8], затым — магістратуру ў Музычнай акадэміі імя Фелікса Нававейскага ў Быдгашчы[pl] (Польшча) па класе натуральнай трубы (клас прафесара Томаша Слюсарчыка (Tomasz Ślusarczyk) і выкладчыка Міхала Тыраньскага (Michał Tyrański)). Грае на музычных інструментах — труба натуральная (барокавая); труба ўсіх строяў Сі-бемоль, До, Рэ/Мі-бемоль; труба-пікала[ru]; карнет; флюгельгорн[ru]; фартэпіяна.

Творчая дзейнасць

Музычныя калектывы:

  • 2013—2014 гады — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі» (цяпер Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга»), артыст аркестра другой катэгорыі[9];
  • 2014—2016 гады — беларускі кавер-бэнд «Дзеці Падзямелля»[10][11];
  • 2015—2016 гады — Нью-Ёркскі маладзёжны аркестр YPHIL-International Youth Philharmonic Orchestra. На праслухоўванні ў склад аркестра прымалі ўдзел больш за 1000 музыкаў з больш за 70 краін[12][13]. Выступы на сцэнах канцэртных залаў Symphony Space[en], «Дэвід-Гэфен-хол» і «Карнэгі-хол»[2];
  • 2014—2019 гады — I, Culture Orchestra[pl][14][15][16][17]. Аркестр створаны ў 2011 годзе Інстытутам Адама Міцкевіча (польск.: Adam Mickiewicz Institute) пры Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, складаецца з маладых музыкаў Польшчы і краін Усходняга партнёрства. Місія калектыву — падтрыманне пазітыўных змен у культурным і сацыяльным развіцці краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа, прадстаўляць мерапрыемствы найвышэйшай музычнай якасці[18][19]. У Беларусі першы канцэрт I, Culture Orchestra адбыўся 27 жніўня 2012 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дырыжыраваў 19-гадовы Ільіч Рывас (Венесуэла). У праграме — Чайкоўскі, Шыманоўскі, Дворжак, Рэспігі. З таго часу аркестр паспеў выступіць на прэстыжнейшых канцэртных пляцоўках Еўропы і свету — Эдынбургскім міжнародным фестывалі[en][20], у Берлінскай філармоніі[de], у Каралеўскай фестывальнай зале ў Лондане і іншых[5][7];
  • 2018—2019 гады — запрошаны трубач аркестры Pan-European Philharmonia[21][22][23];
  • 2019 год — польскі аркестр Santander Orchestra[24];
  • 2019—2022 гады — запрошаны трубач аркестры Польскай Каралеўскай оперы[pl];
  • 2021—2022 гады — запрошаны трубач аркестры Вармінска-Мазурскай філармоніі імя Фелікса Нававейскага ў Ольштыне;
  • 2021—2022 гады — канцэртмайстар групы труб у Гожаўскай філармоніі (Гожаў Велькапольскі, Польшча)[25][26];
  • з 2022 года — галоўны запрошаны трубач Гожаўскай філармоніі;
  • з 2023 года — запрошаны трубач аркестра Варшаўскай Камернай Оперы[pl][27];
  • з 2017 года — аркестр Sinfonia Iuventus, артыст аркестра (труба); з 1 чэрвеня 2022 года — кіраўнік групы духавых інструментаў.[28]

У складзе International Youth Philharmonic Orchestra

Першы выступ аркестра адбыўся ў верасні 2015 года ў зале Peter Norton «Symphony Space», другое — на Геральд-скверы, трэцяе — на Таймс-скверы, чацвёртае — у холе Нью-Ёркскага ўніверсітэта «NYU’s Skirball Hall», пятае — Bowling Green Park, Уол-стрыт, шостае — у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы на Пятай авеню, самае апошняе — у Карнэгі-холе. Усе рэпетыцыі і канцэрты былі зняты, выпушчаны і распаўсюджаны як дакументальны фільм для тых, хто не змог быць на гэтых мерапрыемствах[13][29][30].

У складзе I, Culture Orchestra

25 кастрычніка 2018 года адбылося выступленне аркестра ў Цэнтры прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі. У праграме — Стравінскі, Пендарэцкі, Шыманоўскі[31]. 29 кастрычніка 2018 года — выступленне з такой жа праграмай у Вялікай зале Эльбскай філармоніі, Германія[32].

У складзе Santander Orchestra

У красавіку 2019 года ў складзе аркестра выступіў у «Незвычайным канцэрце»[33], на фестывалі «Бетховен і рамантычная песня»[34] і на XXIII Велікодным фестывалі імя Людвіга ван Бетховена[35].

У складзе аркестра Sinfonia Iuventus

У кастрычніку 2017 года ўдзельнічаў у прэм’ерным выкананні рэлігійнай оперы «Маісей» Антона Рубінштэйна ў Нацыянальнай філармоніі[pl] ў Варшаве. Мерапрыемства арганізавана пад патранатам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы і польскай нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА[36].

20 лютага 2021 года адбыўся анлайн-канцэрт «The Rite of Brass» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus і запрошаных салістаў. Трансляцыя адбывалася з вялікай залы Канцэртнай студыі польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага на канале YouTube і на сайце аркестра Sinfonia Iuventus. Канцэрт працягваўся больш за гадзіну, рэпертуар складаўся амаль выключна з твораў для медных духавых інструментаў. Фінальным нумарам праграмы стаў «Канцэрт для трубы з аркестрам» Аляксандра Аруцюняна ў выкананні Міхаіла Бачылы[37][38].

14 мая 2023 года ў вялікай актавай зале Каралеўскага замка ў Варшаве адбыўся канцэрт «Гендэль. Канцэрт барокавай музыкі» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus пад кіраўніцтвам брытанскага дырыжора Пола Эсвуда і салісткі Філіпы Хідэ[39] (сапрана). Канцэрт працягваўся больш двух гадзін, рэпертуар складаўся выключна з твораў Георга Фрыдрыха Гендэля. Фінальным нумарам праграмы была арыя з яго араторыі «Самсон[en]» «Let The Bright Seraphim» для сапрана і трубы з камерным аркестрам у выкананні Філіпы Хідэ, Міхаіла Бачылы і аркестра Sinfonia Iuventus[40][41].

Узнагароды і прэміі

  • 2008 — V Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД; намінацыя «Труба, сольнае выкананне, узроставая група 10-16 гадоў», сярэбраны медаль (II месца)[42].[43]
  • 2015 — VI Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Сурми Буковини», Чарнаўцы, Украіна; старэйшая ўзроставая група, I месца[44].
  • 2016 — лаўрэат міжнароднага конкурсу маладых трубачоў у рамах Стыпендыяльнай праграмы «Yamaha Music Gulf FZE Scholarship Program», фінал якой праходзіў 14 лютага ў Дубаі, ААЭ. У конкурсе прынялі ўдзел 39 студэнтаў вышэйшых музычных устаноў адукацыі з Афрыкі, Блізкага Усходу і краін СНД. У фінале Міхаіл Бачыла выканаў «Санаціну для трубы» французскага кампазітара Жана Франсэ[ru]; узнагароджаны стыпендыяй у памеры 1000 долараў (агулам стыпендыю атрымалі 5 з 16 фіналістаў)[45][46].
  • 2016 — лаўрэат Міжнароднага фестывалю кавер-бэндаў у складзе кавер-бэнда «Дзеці Падзямелля» ў Ваўкавыску, Беларусь[10][47].
  • 2016 — VII Міжнародны конкурс імя Мірона Старавецкага, Цярнопаль, Украіна. Намінацыя «Трубачы-прафесіяналы ва ўзросце да 30 гадоў», III прэмія[48][49].
  • 2023 — X Агульнапольскі фестываль трубачоў у Калішы, Польшча. Конкурс ў намінацыі «Аркестровага выканаўства», адкрытая катэгорыя, III месца.[50]
  • 2024 — лаўрэат стыпендыяльнай праграмы для маладых дзеячаў мастацтва з выдатнымі дасягненні «Młoda Polska 2024», адбор у яе праходзіў з лістапада 2023 да красавіка 2024 года ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве. У праграме бралі ўдзел 886 дзеячоў мастацтва ў такіх намінацыях як фільм, музыка, літаратур, у т. л. журналістскі рэпартаж, выяўлечнае мастацтва, у т. л. фатаграфія, танец і тэатр. У намінацыі музыка з 65 кандыдатаў заяўка Міхаіла Бачылы заняла першае месца; узнагароджаны стыпендыяй Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы памерам 55 000 злотых, агулам стыпендыі атрымалі 107 дзеячаў мастасцтва з 886 кандыдатаў.[51]

Дыскаграфія

Браў удзел у запісе наступных выдадзеных кампакт-дыскаў:

  • 2014 — I, Culture Orchestra. Shostakovich • Karayev. Conductor — Kirill Karabits[uk] [52][53]
  • 2016 — Final Audition Yamaha Music Gulf FZE 2015/2016.
  • 2017 — Zarębski: Danses Galiciennes, Lutosławski. I, Culture Orchestra & Andrey Boreyko[ru][54][55][56]
  • 2018 — Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus, Chór Filharmonii Narodowej. Anton Rubinstein: Moses.[57]
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Polish Overtures and Concertos of the 20-th and 21-th centuries.[58][59]
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 8.[60][61][62][63]
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 9.[64][65][66]
  • 2022 — Sinfonia Iuventus. Richard Williams[67] — Frozen: Trailer, Main Theme, Credits. Conductor — Marek Wroniszewski (аудыёзапісы да відэа гульні — House Flipper 2)[68]

Сям’я

Заўвагі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі