Міхаіл Давыдавіч Шыла

Міхаіл Давыдавіч Шы́ла (9 лістапада 1920, в. Оўзічы, цяпер Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць22 снежня 1998) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Міхаіл Давыдавіч Шыла
Дата нараджэння9 лістапада 1920(1920-11-09)
Месца нараджэннявёска Оўзічы, цяпер Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць
Дата смерці22 снежня 1998(1998-12-22) (78 гадоў)
Месца смерціПінск
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР,  Беларусь
Род войскаўпяхота
Гады службы19441946
Званнемалодшы сяржант
Бітвы/войныВялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
медалі

Біяграфія

М. Д. Шыла нарадзіўся ў вёсцы Оўзічы (зараз у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў, працаваў на торфапрадпремстве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. па люты 1943 г. кіраваў камсамольскай падпольнай арганізацыяй у роднай вёсцы. З лютага 1943 г. партызан атрада імя С. Лазо партызанскай брыгады імя Молатава, дзейнічаўшай на тэрыторыі Пінскай вобласці. З 1944 г. у Чырвонай Арміі, на 1-м Беларускім і 3-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, баёў ва Усходняй Прусіі, Германіі.

Камандзір кулямётнага разліку 447-га стралковага палка (397-я стралковая дывізія, 61-я армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі малодшы сяржант М. Шыла вызначыўся на тэрыторыі Польшчы 28.1.1945 г. пры адбіцці контратак праціўніка каля горада Шнайдэмюль (сучасны горад Піла) і 2.02.1945 г. у баі за населены пункт Рушэндорф (Русінава, на захад ад Піла).

Пасля вайны М. Д. Шыла працягваў службу ў Арміі, у 1946 годзе ў званні капітана звольнены ў запас. Працаваў загадчыкам цэнтральнай ашчаднай касы, пазней загадчыкам аддзела сацыяльнага забеспячэнне ў горадзе Іванава. У 1948 годзе скончыў Пінскую партшколу. Пасля выхаду на пенсію М. Д. Шыла пераехаў у Пінск, дзе займаўся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі.

Узнагароды

і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 10. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 589. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі