Нараўлянскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі

Нараўля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэння ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкім раёнамі Беларусі, Корасценскім і Вышгарадскім раёнамі Украіны. Цэнтр — горад Нароўля.

Нараўлянскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць уГомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтрНароўля
Дата ўтварэння17 ліпеня 1924,
25 снежня 1962
Дата скасавання6 студзеня 1965
КіраўнікУладзімір Пятровіч Антоненка
Афіцыйныя мовыРодная мова: беларуская 70,5 %, руская 28,06 %
Размаўляюць дома: беларуская 46,06 %, руская 52,35 %[1]
Насельніцтва (2009)
11 371 чал.[1] (21-е месца)
Шчыльнасць7,16 чал./км² (21-е месца)
Нацыянальны складбеларусы — 89,05 %,
рускія — 6,28 %,
украінцы — 2,82 %,
палякі — 1,11 %,
іншыя — 0,74 %[1]
Плошча1 588,82[2]
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
111 м[3]
Нараўлянскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэльеф і глеба

Пераважная частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага прагіну, паўднёвая — на схіле Украінскага шчыта. 85 % тэрыторыі — на вышыні 120—140 м , 8 % — на вышыні 140—160 м і 7 % — на вышыні 100—110 м. Пры геамарфалагічным раянаванні Нараўлянскі раён адносіцца да Прыдняпроўскай ледавіковай галіны Беларускага Палесся.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, слабападзолістыя глебы. Ураджайнасць зямлі невысокая, пераважаюць кіслыя глебы.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Нараўлянскага раёна — дзярнова-падзолістыя (14,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (48,8 %), дзярнова-балотныя (2,9 %), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (34,0 %).

Азёры і рэкі

Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора і злучана з ім Дняпром. Частата рачной сеткі — 15 км на 100 км². Асноўная рака — Прыпяць. Даўжыня ракі — 802 км, плошча вадазбору — 121 тыс. км².

Карысныя выкапні

Раён мае невялікія адклады торфу. Торф нізінны. Глыбіня залягання — 1,34 м. Радовішчы размяшчаюцца на 292 га. На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (павараная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць саляной тоўшчы да 2 км. У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін — Галоўчыцкае і Вепранскае.

Гісторыя

Нараўлянскі раён у 1940 годзе

Нараўлянскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Барбароўскі, Бярозаўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзямідаўскі, Дзёрнавіцкі, Красноўскі, Махаедаўскі, Нараўлянскі, Хаткаўскі, Цешкаўскі. У 1925 годзе ўтвораны Аляксандраўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Аляксандраўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет, Бярозаўскі сельсавет — у нацыянальны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. 21 лютага 1929 года ўтвораны Акопскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1930 годзе Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна.

26 ліпеня 1930 года (пасля скасавання акруговага падзелу ў БССР) раён у прамым падначаленні БССР — да 21 чэрвеня 1935 г. 25 красавіка 1931 года Хаткаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны ўкраінскі сельсавет. 5 красавіка 1935 года Мазырскаму раёну перададзены Бібікаўскі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года Аляксандраўскі і Кустаўніцкі нацыянальныя польскія сельсаветы скасаваны. У 1937 годзе скасаваны Бярозаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет, Акопскі і Хаткаўскі нацыянальныя ўкраінскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы.

З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 красавіка 1939 года Махаедаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Міхалкаўскі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну.

З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акопскі, Дзямідаўскі і Хаткаўскі сельсаветы. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны Цешкаўскі сельсавет. 26 красавіка 1962 года Нараўлянскі сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены Ельскаму раёну.

6 студзеня 1965 года Нараўлянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі і Красноўскі сельсаветы.

3 лістапада 1971 года Нароўля атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 8 студзеня 1987 года скасаваны Вуглоўскі, Даўлядоўскі і Дзёрнавіцкі сельсаветы.

20 кастрычніка 1995 года Нараўлянскі раён і горад Нароўля аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.

26 верасня 2006 года скасаваны Красноўскі сельсавет[4]. 1 снежня 2009 года скасаваны Завайцянскі сельсавет, утвораны Нараўлянскі сельсавет[5].

Старшыні райвыканкама

  • ?—? — Н. У. Масюк
  • ?—? — М. А. Фаляйчук
  • ?—? — В. П. Меркуль
  • ?—? — В. Ф. Мураўёў
  • ?—? — Я. В. Элькін
  • 19401941 — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
  • 10 снежня 1943—? — Фелікс А. Садоўскі
  • ?-1944—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
  • ?-1944—? — І. М. Качанаў
  • ліпень 1946—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
  • ?—? — Ілля Макаравіч Кацапаў
  • ?—? — Павел Ціханавіч Лішафаеў[6]
  • ?—? — Альгерд (Алег) Адамавіч Садоўскі (1907—1979)
  • ?—? — А. П. Мацкевіч
  • ?—? — А. В. Рагалевіч
  • ?—? — В. І. Сямёнаў
  • ?—? — А. А. Зайцаў
  • ?—? — А. І. Караткевіч
  • ?—? — М. Е. Хобатаў
  • ?-1983—1990-? — Мікалай Мартынавіч Маркоўскі
  • ?-1993—1994 — Уладзімір Сяргеевіч Кураленя
  • 19941996 — Мікалай Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1948)
  • 199611 сакавіка 2018 — Валерый Васілевіч Шляга (нар. 1953)
  • 12 сакавіка 2018 — 15 студзеня 2019 — Павел Аляксандравіч Сілівончык
  • 15 студзеня — 26 снежня 2019 — Руслан Іванавіч Смірноў
  • 27 снежня 2019 — 3 кастрычніка 2022 — Сяргей Віктаравіч Дылюк[7][8] (нар. 1970)
  • з 3 кастрычніка 2022 — Уладзімір Пятровіч Антоненка (нар. 1974)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Насельніцтва

Паводле рэспубліканскага перапісу 2019 г. у Нараўлянскім раёне жыхарствавалі[9]: беларусы — 9548 чалавек, рускія — 765, украінцы — 227, палякі — 73, яўрэі — 5.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 1 : Гомельская вобласть, кн. 1. — 2004. — 628 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — 517 с.
  • Маліноўскі, В.Т. Нароўля: фотаальбом / В.Т. Маліноўскі ; фот.: В.Алешкі [і інш.]. — Мінск : Беларусь, 1994. — 112 с.
  • Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П.П. Рабянок, К.Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
  • Наровля и Наровлянский район / сост.: Н.В. Кузьменкова, Н.И. Данильченко, С.В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с.
  • Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты "Гомельская правда", [б. д.]. — 26 с.
  • Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с.
  • Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна / В.С. Новак [і інш.]. — Гомель : Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда", 2023. — 243 с.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)