Нарын (рака)

Нарын (кірг.: Нарын, узб.: Norin) — рака ў Кыргызстане і Узбекістане, пры зліцці з ракой Карадар'я ўтварае раку Сырдар'я. Даўжыня 807 км. Плошча басейна 59 100 км². Бярэ пачатак з ледавікоў Цэнтральнага Цянь-Шаня, цячэ ў міжгорнай даліне, месцамі ў вузкіх цяснінах. Жыўленне снега-ледавіковае, у вярхоўях ледавікова-снегавое. Сярэдні расход вады ля Учкургана (40 км ад вусця) 429 м³/с, найбольшы — 2880 м³/с. Паводка ў траўні. Узімку шуга. Вада з Нарына выкарыстоўваюцца для арашэння зямель Ферганскай даліны; з Нарына бярэ пачатак Вялікі Ферганскі канал. На рацэ — Учкурганская ГЭС, Тактагульская ГЭС; гарады Нарын, Таш-Кумыр, Учкурган.

Нарын
кірг.: Нарын дарыясы
Характарыстыка
Даўжыня
  • 807 км
Басейн59 900 км²
Расход вады429 м³/с
Вадацёк
ВытокЦянь-Шань
 • Каардынаты41°49′05″ пн. ш. 78°02′40″ у. д.HGЯO
ВусцеСырдар'я
 • Каардынаты40°54′07″ пн. ш. 71°45′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаСырдар'я → North Aral Sea[d]
Краіна
physical
Нарын (рака)
Нарын (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы