Наталля Аляксандраўна Кутузава

беларускі філосаф

Наталля Аляксандраўна Кутузава (нар. 1969, Кіеў, Украіна) — беларускі філосаф. Спецыяліст па палемічнай літаратуры Беларусі канца XVI — першай паловы XVII стагоддзяў. Кандыдат філасофскіх навук (1996), дацэнт[1].

Наталля Аляксандраўна Кутузава
Дата нараджэння1969
Месца нараджэння
Род дзейнасціфілосаф
Месца працы
Навуковая ступенькандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

Нарадзілася ў 1969 годзе. Скончыла ў 1991 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Палітычная гісторыя», у 1994 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН Беларусі[1] па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі».

У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-філасофская і этычная думка Беларусі першай паловы XVII ст.»[1].

Працавала дацэнтам кафедры гуманітарных дысцыплін Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Пасля старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік Аддзела даследаванняў глабалізацыі, рэгіяналізацыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].

Старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці»[1].

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: пытанні нацыянальнай свядомасці ў філасофскай і грамадска-палітычнай думцы Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў; культура-антрапалагічныя асновы рэлігіі ў сістэме сучаснай культуры[1].

Бібліяграфія

  • Нация, религия и государственность в полемической литературе Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв. 2-е дополненное изд. Минск, 2005.
  • Нация, религия и государственность в полемической литературе Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв.: учебное пособие. Минск, 1998.

Заўвагі

Літаратура