Нацыянальны Кангрэс Аргенціны

Нацыянальны Кангрэс Аргенціны (ісп.: Congreso de la Nación Argentina) — заканадаўчы орган (парламент) Аргенціны.

Нацыянальны Кангрэс Аргенціны
Congreso de la Nación Argentina
Тып
ТыпДвухпалатны парламент
Кіраўніцтва
Старшыня Сенатаes:Amado Boudou
з 10 снежня 2011
Часовы старшыня Сенатаes:Beatriz Rojkés de Alperovich
з 30 лістапада 2011
Старшыня Палатыes:Julián Domínguez
з 6 снежня 2011
Структура
Членаў329
72 сенатара
257 дэпутатаў
Выбары
Апошнія выбары23 кастрычніка 2011
Зала пасяджэнняў
Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны
Сайт
http://www.congreso.gov.ar/

Выбары ў кангрэс адбываюцца прамым галасаваннем. Парламент абнаўляецца часткамі (палова Палаты Дэпутатаў і траціна Сената) кожныя два гады. Колькасць абранняў на пасаду дэпутата ці сенатара неабмежавана.

Кангрэс праводзіць сесійныя пасяджэнні з 1 сакавіка па 30 лістапада кожнага года, але прэзідэнт можа склікаць пазачарговыя сесіі для разгляду канкрэтнага пытання або працягваць бягучыя. Зала пасяджэнняў Нацыянальнага Кангрэса знаходзіцца ў Палацы Кангрэса ў горадзе Буэнас-Айрэс і на плошчы Кангрэсу, якая знаходзіцца на заходнім канцы Майскай вуліцы, якая вядзе да Майскай плошчы, дзе размешчана Каса-Росада — рэзідэнцыя Прэзідэнта Аргенціны.

Склад

Сучасны парламент складаецца з дзвюх палат:

  • Верхняя палата — Сенат.
  • Ніжняя палата — Палата Дэпутатаў.