Нацыянальны мастацкі музей Украіны

Нацыянальны мастацкі музей Украіны (укр.: Національний художній музей України, англ.: National Art Museum of Ukraine) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых ва Украіне.

Нацыянальны мастацкі музей Украіны
Національний художній музей України
Выява лагатыпа
Лагатып
Профільмузей выяўленчага мастацтва
Заснаваны1899
Адкрыты30 снежня 1904
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі48500 (на 2011 год)
Памеры фонду40000 экспанатаў
Адрас6, вулиця Михайла Грушевського
ДырэктарМарыя Задарожная
namu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён быў заснаваны 1 жніўня 1899 года ў часы Расійскай імперыі за кошт урада Расіі і ўкраінскай сям’і Цярэшчанкаў. Будынак музея быў спраектаваны архітэктарам Уладзіславам Гарадзецкім. Музейная калекцыя заснавана на ахвяраванні Багдана Ханенкі, Цярэшчанкі, Вікенція Хвойкі, Мікалая Біляшоўскага і іншых. Распачаў працу 30 снежня 1904 года. Станам на пачатак XXI стагоддзя фонды музея налічваюць каля 40 тысяч экспанатаў. У ім ёсць унікальная калекцыя твораў украінскага жывапісу, скульптуры і іканапісу XII—XX стагоддзяў. Дзякуючы гэтаму, стаў адной з цэнтральных устаноў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва, крыніцай духоўнай культуры.

Зноскі

Спасылкі