Нацыянальны ўніверсітэт Сан-Маркас

Нацыянальны універсітэт Сан-Маркас ((ісп.: Universidad Nacional Mayor de San Marcos, UNMSM) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Ліма, Перу, найстарэйшы ва ўсёй Амерыцы[2]. Заснаваны 12 мая 1551 года дэкрэтам іспанскага караля Карласа I на базе манастырскай школы Дамініканскага ордэна, якая насіла імя св. Марка.

Галоўны нацыянальны ўніверсітэт Сан-Маркас
Universidad Nacional Mayor de San Marcos
Выява лагатыпа
Арыгінальная назваUniversidad Nacional Mayor de San Marcos
Міжнародная назваNational University of San Marcos
ДэвізUniversidad del Perú, Decana de América
Універсітэт Перу, найстарэйшы ў Амерыцы
Заснаваны12 мая 1551
Тыпдзяржаўны ўніверсітэт
РэктарЛуіс Іскіерда Васкес
РэктарJeri Ramón Ruffner[d]
СтудэнтыКаля 40 000[1]
РазмяшчэннеСцяг Перу Ліма, Перу
Кампус69 га
Юрыдычны адрас

Ciudad Universitaria:
Av. Venezuela cdra. 34,

Av. Universitaria s/n., Lima.
Сайтunmsm.edu.pe
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сталічны універсітэт Лімы лічыцца самай прэстыжнай і паважанай вышэйшай навучальнай установай у Перу і з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны. Ва ўніверсітэце вучыліся многія ўплывовыя перуанскія і лацінаамерыканскія мысляры, навукоўцы, палітыкі і пісьменнікі. Гістарычна ўніверсітэт таксама атрымаў вядомасць як цэнтр студэнцкай актыўнасці.

Ва ўніверсітэце функцыянуюць 20 факультэтаў і 58 кафедраў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку студэнтаў і аспірантаў. Большасць факультэтаў і даследчых інстытутаў размешчаны ва ўніверсітэцкім гарадку - вялікім кампусе на заходняй ўскраіне Лімы. Ва ўніверсітэце вучацца каля 40 тыс. студэнтаў і 4 тыс. аспірантаў.

Пры ўніверсітэце дзейнічаюць шэраг дзяржаўных устаноў (такіх, як «Культурны цэнтр Сан-Маркас» і «Музей натуральнай гісторыі»), а таксама (з 1924) футбольны клуб «Універсітарыа».

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Спасылкі